Галоўная / Навiны / Навіны раёна
23.12.2021

Справаздача аб рабоце дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі

 17 лістапада 2019 года В.М.Семяняка быў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Слонімскай выбарчай акрузе №58, 11 снежня 2019 года – старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце, 23 кастрычніка 2020 года – старшынёй Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай асамблеі краін-удзельніц СНД па вывучэнні вопыту дзяржаўнага будаўніцтва і мясцовага самакіравання, 21 кастрычніка 2021 года аднагалосна пераабраны на дадзеную пасаду.

За перыяд работы з 13 снежня 2020 па 13 снежня 2021 года дэпутатам праведзены 46 сустрэч у працоўных калектывах і з жыхарамі населеных пунктаў, размешчаных у межах выбарчай акругі. Пытанні і прапановы, выказаныя ў ходзе такіх сустрэч, зафіксаваны і накіраваны для разгляду ў адпаведнасці з кампетэнцыяй.

Былі арганізаваны 31 прыём грамадзян і 31 “прамая тэлефонная лінія” , падчас якіх дэпутату паступіла 89 зваротаў грамадзян, з іх 14 – знаходзяцца на кантролі (у тым ліку 5 – за 2020 год), 8 – на разглядзе. Усе звароты разгледжваюцца ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны, заяўнікам накіроўваюцца адказы. Практыкуюцца выязныя прыёмы ў сельскіх Саветах дэпутутаў і ў працоўных калектывах.

Па выніках разгляду зваротаў грамадзян былі станоўча вырашаны наступныя пытанні: праведзена добраўпарадкаванне вуліц Леашэні і Міцкевіча, выкананы рамонт пад’яздных шляхоў да гаражнага кааператыва па вуліцы Брэсцкая ў г. Слоніме; пракладзена сетка вадаправода ў вёсцы Пятралевічы Слонімскага раёна; выканана аднаўленне пешаходных сувязяў і абмежаваны хуткасны рэжым у вёсцы Ляхавічы, арганізаваны дадатковы прыпынак аўтамагазіна ў вёсцы Манцякі Зэльвенскага раёна. Звярталіся грамадзяне да дэпутата з праблемай занятасці: двое былі ўладкаваны на працу, адзін атрымаў накіраванне на працаўладкаванне. Дэпутатам аказвалася садзейнічанне грамадзянам у пастаноўцы на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, заключэнні дагавора арэнды жылога памяшкання і ў многіх іншых пытаннях.

Зыходзілі ад грамадзян і звароты па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у заканадаўства. Пытанні тычыліся жыллёвага заканадаўства, у тым ліку льготнага крэдытавання будаўніцтва жылля, Кодэкса Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі”, Закона Рэспублікі Беларусь “Аб пенсійным забеспячэнні”. Усе прапановы накіраваны для разгляду ў адпаведныя камісіі Палаты прадстаўнікоў і профільныя міністэрствы.

Падчас сустрэч з насельніцтвам, працоўнымі калектывамі і на прыёмах жыхарамі акругі былі выказаны прапановы аб добраўпарадкаванні населеных пунктаў і інфраструктуры раёнаў. Па зваротах грамадзян, якія не былі вырашаны, накіраваны ліст старшыні Слонімскага райвыканкама з просьбай аб уключэнні тых пытанняў у план добраўпарадкавання на 2022 год. У цяперашні час вядзецца перапіска з Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам аб уключэнні ў Інвестыцыйную праграму Гродзенскай вобласці на 2022 год будаўніцтва станцый абезжалезвання вады ў аграгарадках Вялікія Шылавічы і Сасноўка Слонімскага раёна.

Пад пільнай увагай парламентарыя знаходзіцца пытанне будаўніцтва ў мікрараёне “Паўднёвы Захад” у г. Слоніме ўстановы дашкольнай адукацыі на 190 месцаў. Гэта было адным з пунктаў перадвыбарнай праграмы кандыдата ў дэпутаты. Будаўніцтва дзіцячага садка было ўключана ў Інвестыцыйную праграму Гродзенскай вобласці, і ў пачатку снежня спецыялісты прыступілі да выканання работ.

Па ініцыятыве і пры актыўным садзейнічанні В.М.Семянякі ў План размеркавання сродкаў пазыкі Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця на 20202025 гады ў рамках праекта “Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь” уключаны капітальны рамонт стадыёна ўстановы адукацыі “Дзяржаўная гімназія №1 г.п. Зэльва”. Ужо выраблена праектна-каштарысная дакументацыя. Аб’ект будзе здадзены ў 2022 годзе. Рамонт дадзенай установы адукацыі таксама з’яўляецца абяцаннем выбаршчыкам, як і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы медыцынскіх устаноў акругі.

У выніку працы ў дадзеным накірунку ў 2021 годзе ажыццяўляюцца закупкі медыцынскага абсталявання. Гэта – для УАЗ “Слонімская ЦРБ”– маніторы пацыента (8 шт.), апараты ШВЛ з высокатэхналагічнымі функцыямі (4 шт.), апараты ШВЛ з пашыранымі функцыямі (2 шт.), апарат ШВЛ транспартны, апарат УГД партатыўны, апарат для высокапатокавай СРАР-тэрапіі, апарат шматфункцыянальны для замяшчальнай нырачнай тэрапіі, апараты наркозна-дыхальныя (3 шт.), бронхаскоп, апарат рэнтгенаўскі перасоўны, відэаларынгаскоп, ложкі рэанімацыйныя высокатэхналагічныя (12 шт.), кіслародныя канцэнтратары і іншае абсталяванне; для УАЗ “Зэльвенская ЦРБ” – маніторы пацыента (3 шт.), апарат ШВЛ з пашыранымі функцыямі, апарат УГД партатыўны, апарат наркозна-дыхальны, апарат рэнтгенаўскі перасоўны і інш.

На працягу года парламентарый прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці акругі: ва ўрачыстасцях, прысвечаных Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Дню Перамогі, Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 300-годдзю Ганненскага кірмашу, у мітынгах-рэквіемах памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і інш. Традыцыйна напярэдадні Новага года Валянцін Міхайлавіч разам з прадстаўнікамі грамадскіх аб’яднанняў у межах акцыі “Нашы дзеці” наведвае шматдзетныя і няпоўныя сем’і Слонімскага і Зэльвенскага раёнаў і ўручае падарункі. Праводзяцца сустрэчы з вучнямі ўстаноў адукацыі ў межах рэспубліканскага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна”, з прадстаўнікамі Маладзёжнана парламента акругі.

На працягу года Валянцін Семяняка прыняў удзел у 7 пасяджэннях выканаўчых камітэтаў, 4 сесіях Саветаў дэпутатаў рознага ўзроўню. Быў удзельнікам VI Усебеларускага народнага сходу.

На сайце дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.М.Семянякі размешчана інфармацыя аб дзейнасці дэпутата і мерапрыемствах, у якіх ён прымае ўдзел. Інфармацыя аб рабоце дэпутата была асветлена сродкамі масавай інфармацыі ў 103 артыкулах, выступах і каментарыях, сярод якіх публікацыі: “Депутат Валентин Семеняко – о “цветных революциях”, сущности западной “демократии” и роли сильного лидера в современном мире”, “На службе государства” на старонках “СБ. Беларусь сегодня”; “Валентин Семеняко об изменениях в Конституции: “Анализируя каждое изменение, мы продумывали последствия его утверждения, чтобы понять: насколько оно необходимо и обосновано для белорусского народа” на старонках газеты “Гродзенская праўда”. Выступіў парламентарый і ў тэлевізійным эфіры: “Местное управление и самоуправление в Слонимском районе” ў праграме “Навіны Гродна” тэлеканала “Беларусь-4”; “Валентин Семеняко. Подготовка к голосованию на выборах-2021 прошла на высоком уровне” – інтэрв’ю тэлеканалу “ВМЕСТЕ.РФ” і інш.

У адпаведнасці з перадвыбарным абавязацельствам кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.М.Семянякам перад прыняццем заканадаўчых актаў з мэтай вывучэння грамадскай думкі насельніцтва акругі праведзены збор прапаноў па пытанні ўнясення змяненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь. Усе заўвагі зацікаўленых асоб былі прааналізаваны, сфармуляваны і накіраваны для разгляду ў адпаведную камісію Палаты прадстаўнікоў.

Ажыццяўляўся збор прапаноў па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, у рамках якога Валянцін Міхайлавіч прымаў удзел у працы дыялогавых пляцовак у рэгіёне. Адна з такіх адбылася 15 снежня ў Слонімскім раёне напярэдадні VI Усебеларускага народнага сходу. Штомесяц адбываюцца сустрэчы дэпутата з кіраўніцтвам раёнаў і ідэалагічным актывам. Мэта дадзеных мерапрыемстваў – выслухаць меркаванні розных слаёў нашага грамадства, прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, правесці дыялог паміж уладай і насельніцтвам, выпрацаваць прапановы па ўнясенню паправак у Канстытуцыю. Праведзена значная работа па змяненні Галоўнага Закона краіны і ў складзе Канстытуцыйнай камісіі, у якую дэпутат уключаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Дадзеная работа працягваецца: вядзецца тлумачэнне тых зменаў, якія ўнесены ў новы праект Канстытуцыі, шляхам выступленняў у сродках масавай інфармацыі і падчас сустрэч з насельніцтвам.

З пачатку сваёй дзейнасці ў якасці дэпутата з мэтай выканання пунктаў перадвыбарнай праграмы па прыцягненні сродкаў міжнародных арганізацый для задавальнення сацыяльных запытаў жыхароў акругі і ўмацавання культурных і эканамічных сувязяў з памежнымі рэгіёнамі Расіі, Польшчы, Літвы і Украіны, у тым ліку па трансмежавым супрацоўніцтве, В.Семяняка пачаў работу па фарміраванні ўмоў для сеткавага рэгіянальнага партнёрства пяці раёнаў Гродзенскай вобласці (Ваўкавыскага, Зэльвенскага, Свіслацкага, Слонімскага, Шчучынскага) у рамках Праграмы падтрымкі Беларусі Федэратыўным Урадам Германіі ў сферах, якія ахопліваюць 17 мэтаў ўстойлівага развіцця, абвешчаных Рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН ад 25 верасня 2015 г. і прынятай да рэалізацыі ў Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку у рамках выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2017 г. №181 “Аб нацыянальным каардынатары па дасягненні мэтаў ўстойлівага развіцця”. Вынікам гэтай работы стала падпісанне ў сакавіку 2021 года Пагаднення аб стварэнні Партнёрскага Альянсу пяці раёнаў, да якога ў верасні далучыўся і Мастоўскі раён. В.М.Семяняка абраны старшынёй Савета Альянсу.

У сферы заканадаўчай дзейнасці ў якасці старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце В.М.Семяняка прымаў удзел у падрыхтоўцы і ўнясенні на разгляд сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь наступных законапраектаў: “Аб ратыфікацыі Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб міжнародных сусветных пагадненнях, дасягнутых у выніку медыяцыі” (прыняты ў адным чытанні); “Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь” (падрыхтоўка да другога чытання); “Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб афіцыйных геральдычных сімвалах” (падрыхтоўка да другога чытання). Пад кіраўніцтвам В.М.Семянякі быў падрыхтаваны і ўнесены на разгляд сесіі Парламента Закон “Аб дзяржаўнай службе”. Законапраект прыняты ў першым чытанні, у цяперашні час вядзецца работа па падрыхтоўцы да другога чытання. Акрамя таго, у адпаведнасці з рэгламентам Палаты прадстаўнікоў дэпутату для вывучэння і ўнясення прапаноў на стадыі падрыхтоўкі да вынясення на разгляд сесіі паступаюць усе законапраекты, якія знаходзяцца на разглядзе іншых Пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў. Большасць з іх падчас сустрэч з выбаршчыкамі выносіцца на папярэдняе абмеркаванне жыхароў Зэльвенскага і Слонімскага раёнаў.

Асаблівая ўвага ўдзяляецца ўзаемадзеянню парламентарыяў у рамках міжнародных парламенцкіх арганізацый.

Пад кіраўніцтвам В.М.Семянякі адбыліся пасяджэнні Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай асамблеі краін-удзельніц СНД па вывучэнні вопыту дзяржаўнага будаўніцтва і мясцовага самакіравання.

Ён быў удзельнікам міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Тэхналогіі выбарчага працэсу і маніторынгу выбараў”, падчас якой ішла размова пра тое, што ў аснову мадэльнага Выбарчага кодэкса для дзяржаў-удзельніц СНД пакладзены міжнародныя абавязацельствы дзяржаўудзельніц СНД у сферы дэмакратычных выбараў, прынятыя МПА СНД мадэльныя дакументы і рэкамендацыі, і аналіз нацыянальнага выбарчага заканадаўства.

На канферэнцыі “Аблічча сучаснага горада”, прысвечанай Году архітэктуры і горадабудаўніцтва ў СНД, Валянцін Міхайлавіч прадставіў прэзентацыю на тэму “Падзейныя мерапрыемствы як інструмент развіцця малых гарадскіх пасяленняў”, падрыхтаваную Зэльвенскім раённым выканаўчым камітэтам. Па выніках пасяджэння выпрацаваны рэкамендацыі па падрыхтоўцы шэрагу мадэльных дакументаў, арыентаваных на паляпшэнне экалагічнай сітуацыі, стварэнне спрыяльных сацыяльных умоў і камфортнага гарадскога асяроддзя, якія накіраваны Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў-удзельніц СНД органам заканадаўчай і выканаўчай улады краін Садружнасці.

На міжнародным семінары “Дыялог улады з народам” Валянцін Семяняка выступіў перад удзельнікамі з дакладам “Асаблівасці арганізацыі грамадскага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь”. На форуме абмяркоўваліся пытанні аб вопыце арганізацыі грамадскага дыялогу ў краінах Садружнасці, аб пошуку аптымальных мадэляў узаемадзеяння насельніцтва і органаў мясцовага самакіравання, вопыце рэалізацыі паспяховых стратэгій і праграм па развіцці тэрыторый. Уся канцэпцыя семінара разглядалася праз прызму забеспячэння роўных правоў і павышэння якасці жыцця насельніцтва.

У Мінскім філіяле ўстановы адукацыі “Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі” 6 мая 2021 года пры ўдзеле парламентарыя адбылася аб’яднаная міжнародная дыялогавая пляцоўка на тэму “Сумеснае гістарычнае мінулае, культурная спадчына народаў Беларусі і Расіі, выхаванне патрыятызму ў моладзі шляхам арганізацыі сумесных адукацыйна-культурных праектаў для юных грамадзян Беларусі і Расіі”. Пляцоўка была прымеркавана да 76-годдзя з Дня Перамогі, Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і праводзілася ў рамках Года народнага адзінства Беларусі.

У час выпускных экзаменаў у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь В.М.Семяняка працаваў у якасці старшыні дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі па спецыяльнасці перападрыхтоўкі “Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне”.

В.М.Семяняка з’яўляецца кіраўніком рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Славацкай Рэспублікі, намеснікам кіраўніка рабочай групы па супрацоўніцтве з дзяржавамі Паўночнай Амерыкі (Канада і Злучаныя Штаты Амерыкі), уваходзіць у склад рабочых груп па супрацоўніцтве з Парламентамі Дзяржавы Ізраіль, Лiванскай Рэспублікі, Сірыйскай Арабскай Рэспублікі.

У межах міжнароднай дзейнасці з 24 па 28 мая 2021 года адбылася службовая паездка В.М.Семянякі ў г. Дамаск для ўдзелу ў міжнародным назіранні за выбарамі Прэзідэнта Сірыйскай Арабскай Рэспублікі, дзе ён таксама правёў сустрэчы з шэрагам службовых асоб Сірыі, на якіх былі разгледжаны пытанні падрыхтоўкі і правядзення электаральнай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Сірыі, абмеркаваны магчымыя напрамкі гуманітарнага супрацоўніцтва з Сірыйскай Арабскай Рэспублікай, пытанні і перспектывы ўзаемадзеяння Рэспублікі Беларусь і Сірыйскай Арабскай Рэспублікі ў сферы адукацыі, перспектывы далейшага міжпарламенцкага супрацоўніцтва Беларусі і Сірыі.

У верасні 2021 года В.М.Семяняка быў накіраваны ў Маскву для назірання за ходам выбараў у Дзяржаўную Думу Расійскай Федэрацыі. Падчас назірання былі наведаны выбарчыя ўчасткі, адбыліся сустрэчы з выбаршчыкамі і членамі ўчастковых выбарчых камісій. Дэпутат прыняў удзел у пасяджэнні маніторынгавай групы па выбарах, “круглым стале” з удзелам міжнародных назіральнікаў ад Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў-удзельніц СНД і сустрэчах з лідэрамі палітычных партый Расіі.

Далейшая работа В.М.Семянякі будзе таксама накіравана на выкананне перадвыбарных абавязацельстваў дэпутата і сацыяльна-эканамічнае развіццё Слонімскай выбарчай акругі №58 і Рэспублікі Беларусь у цэлым.