Галоўная / Навiны / Навіны раёна
20.12.2022

Справаздача аб рабоце дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 Семянякі Валянціна Міхайлавіча

 17 лістапада 2019 года Семяняка В.М. быў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Слонімскай выбарчай акрузе № 58, 11 снежня 2019 года – старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце, 23 кастрычніка 2020 года – старшынёй  Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай асамблеі краін – удзельніц СНД па вывучэнні вопыту дзяржаўнага будаўніцтва і мясцовага самакіравання.

Асноўным у рабоце дэпутата з’яўляецца зваротная сувязь з выбаршчыкамі. За перыяд работы з 13 снежня 2021 па 13 снежня 2022 года дэпутатам праведзены 63 сустрэчы ў працоўных калектывах і з жыхарамі населеных пунктаў, размешчаных у межах выбарчай акругі. Пытанні і прапановы, выказаныя ў ходзе такіх сустрэч, зафіксаваны і накіраваны для разгляду у адпаведнасці з кампетэнцыяй.

На працягу года Валянцін Семяняка прыняў удзел у 7 пасяджэннях выканаўчых камітэтаў, 4 сесіях Саветаў дэпутатаў рознага ўзроўня.

Праведзены 17 асабістых прыёмаў і 17 “прамых тэлефонных ліній”, падчас якіх паступіла 68 зваротаў грамадзян, з іх: 8 –  знаходзяцца на кантролі (у тым ліку 2 – за 2021 год), 2 – на разглядзе. Усе звароты разгледжваюцца ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны, заяўнікам накіроўваюцца адказы. Практыкуюцца выяздныя прыёмы ў сельскіх Саветах і ў працоўных калектывах.

Па выніках разгляду зваротаў грамадзян былі станоўча вырашаны наступныя пытанні: праведзена добраўпарадкаванне вуліц Зарэчная і Новая ў в. Тушэвічы, вуліц Булака і Чарняхоўскага ў г.п.Зэльва, усталявана асвятленне маста ў в. Бародзічы, адноўлена транспартнае абслугоўванне в. Якімавічы, адноўлена работа магазіна па вул. Чырвонаармейская ў мікрараёне І Рышчыцы. Дэпутатам аказвалася садзейнічанне грамадзянам у рэгістрацыі па месцы жыхарства, усталяванні стацыянарнага тэлефона,  і ў  іншых пытаннях.

Некаторыя звароты тычыліся ўнясення змяненняў і дапаўненняў у заканадаўчыя акты: Жыллёвы кодэкс, кодэкс Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі”, Грамадзянскі кодэкс, Закон Рэспублікі Беларусь “Аб пенсійным забеспячэнні», уздымалася пытанне аб аднаўленні льготаў для удзельнікаў ліквідацыі аварыі на ЧАЭС. Усе прапановы накіраваны для разгляду у адпаведныя пастаянныя камісіі Палаты прадстаўнікоў і профільныя міністэрствы.

Жыхарамі акругі падчас сустрэч з насельніцтвам, працоўнымі калектывамі і на прыемах былі выказаны прапановы аб добраўпарадкаванні населеных пунктаў і інфраструктуры раёнаў. У выніку перапіскі з Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам аб уключэнні у Інвестыцыйную праграму Гродзенскай вобласці на 2022 год будаўніцтва станцый абезжалезвання вады ў аграгарадках Вялікія Шылавічы і Сасноўка Слонімскага раёна. Будаўніцтва гэтых аб’ектаў прафінансавана. Станцыя ў аг.В.Шылавічы ўжо паспяхова працуе, а аналагічны аб’ект у аг. Сасноўка плануецца запусціць у работу да канца бягучага года.

Будаўніцтва дзіцячага садка ў мікрараёне Паўднёвы Захад у г. Слоніме на 190 месцаў было ўключана ў Інвестыцыйную праграму Гродзенскай вобласці і ў пачатку снежня 2021 года спецыялісты прыступілі да выканання работ. Установа адукацыі знаходзіцца на канчатковай ступені будаўніцтва. Гэтае пытанне знаходзіцца пад пільнай увагай парламентарыя і было адным з пунктаў перадвыбарнай праграмы кандыдата ў дэпутаты.

Па ініцыятыве і пры актыўным садзейнічанні В.Семянякі ў План размеркавання сродкаў пазыкі Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця на 2020-2025 гады ў рамках праекта «Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь» быў уключаны капітальны рамонт стадыёна ўстановы адукацыі «Дзяржаўная гімназія № 1 г.п. Зэльва». Ужо выраблена праектна-каштарысная дакументацыя. Аб’ект планавалася  адрамантаваць ў 2022 годзе, але ў сувязі з санкцыямі, фінансаванне было скасавана. Тым не менш, рамонт дадзенай установы адукацыі ўключаны ў Інвестыцыйную праграму Гродзенскай вобласці на 2023 год.

Па зваротах грамадзян г.Слоніма і Слонімскага раёна, якія не былі вырашаны ў 2022 годзе, накіраваны ліст старшыні Слонімскага райвыканкама з прапановай аб уключэнні гэтых пытанняў у план добраўпарадкавання на 2023 год.

Парламентарый прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці акругі: ва ўрачыстасцях, прысвечаных Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь, Дню Перамогі, Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 770-годдзю горада Слоніма, мітынгах-рэквіемах памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і інш. Напярэдадні Новага года Валянцін Семяняка разам з прадстаўнікамі грамадскіх аб’яднанняў у межах акцыі “Нашы дзеці” наведаў школы Слонімскага і Зэльвенскага раёнаў і ўручыў салодкія падарункі.

Дэпутатам праводзяцца сустрэчы з вучнямі ўстаноў адукацыі ў межах рэспубліканскага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна”, арганізоўваюцца інфармацыйныя сустрэчы з прадстаўнікамі працоўных калектываў з наведваннем Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Руспублікі Беларусь і Прэзідэнскай бібліятэкі.

Інфармацыя аб дзейнасці дэпутата і мерапрыемствах, у якіх ён прымае ўдзел, размешчана на сайце дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Семянякі В.М. Работа дэпутата была асветлена сродкамі масавай інфармацыі ў 101 артыкуле, выступах і каментарыях, сярод якіх можна адзначыць  наступныя публікацыі: “Валентин Семеняко: нам удалось сделать Основной закон, который носит прогрессивный и перспективный характер”   (тэлеканал СТВ); “Валентин Семеняко: «Это уникальный белорусский подход к истинному народовластию»” (“ЗВЯЗДА”); “Депутат Валентин Семеняко: «Всебелорусское народное собрание –  наша национальная идея»” (“ПРАЦА”); “Задача депутатского корпуса – упорядочить взаимоотношения всех участников торговой цепочки: от производителя до продавца, чтобы цены на товары были обоснованы” (“ГРОДЗЕНСКАЯ ПРАЎДА”); “В фокусе внимания депутатского корпуса Слонимщины – развитие села и повышение эффективности аграрного сектора” (“СЛОНІМСКІ ВЕСНІК”) і інш. На сайтах раённых газет акругі размешчана пастаянная рубрыка “Будни парламентария”.

У адпаведнасці з перадвыбарнымі абавязацельствамі кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.М. Семянякам перад прыняццем заканадаўчых актаў з мэтай вывучэння грамадскай думкі насельніцтва акругі праведзены збор прапаноў па пытаннях ўнясення змяненняў у законы Рэспублікі Беларусь “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь”, Аб дзяржаўнай службе”, «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», “Аб нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь”, Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь”. Канцэптуальныя падыходы дзяржаўнай палітыкі рэгіянальнага развіцця Рэспублікі Беларусь былі абмеркаваны за “круглым сталом” з кіраўніцтвам Слонімскага і Зэльвенскага раёнаў. Усе заўвагі зацікаўленых асоб былі прааналізаваны, сфармуляваны і накіраваны для разгляду у адпаведныя камісіі Палаты прадстаўнікоў.

У складзе Канстытуцыйнай камісіі, у якую дэпутат уключаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ажыцяўляўся збор прапаноў па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, у рамках якога Семяняка В.М. прымаў удзел у працы дыялогавых пляцовак у рэгіёне. 11 лютага 2022 года В. Семяняка выступіў у ролі спікера на дыскусійным форуме, прысвечаным новаму праекту Канстытуцыі, які адбыўся з удзелам экспертаў і  студэнтаў факультэта псіхалогіі і факультэта эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.  

Штомесяц адбываюцца сустрэчы дэпутата з кіраўніцтвам раёнаў і ідэалагічным актывам. Мэта дадзеных мерапрыемстваў – выслухаць меркаванні розных слаёў нашага грамадства, прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, правесці дыялог паміж уладай і насельніцтвам, выпрацаваць аптымальныя ўляхі па імплементацыі Канстытуцыі ў заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Дадзеная работа працягваецца: вядзецца тлумачэнне тых зменаў, якія ўнесены ў новую рэдакцыю Канстытуцыі, шляхам выступлення ў сродках масавай інфармацыі і падчас сустрэч з насельніцтвам, адбываецца інфармаванне аб ходзе імплементацыі норм абноўленага Асноўнага Закона ў дзеючае заканадаўства краіны.

З мэтай выканання пунктаў перадвыбарнай праграмы па прыцягненню сродкаў міжнародных арганізацый для задавальнення сацыяльных запытаў жыхароў акругі і ўмацавання культурных і эканамічных сувязяў з памежнымі рэгіёнамі Расіі, Польшчы, Літвы і Украіны, у тым ліку па трансмежавым супрацоўніцтве, з пачатку сваёй дзейнасці ў якасці дэпутата В.Семяняка пачаў работу па фарміраванню ўмоў для сеткавага рэгіянальнага партнёрства пяці раёнаў Гродзенскай вобласці: Ваўкавыскага, Зэльвенскага, Свіслацкага, Слонімскага, Шчучынскага. Вынікам гэтай работы стала падпісанне ў сакавіку 2021 года Пагаднення аб стварэнні Партнёрскага Альянсу пяці раёнаў, да якога ў верасні далучыўся і Мастоўскі раён. В.Семяняка абраны старшынёй Савета Альянса.

За справаздачны перыяд прайшлі 3 пасяджэнні Савета альянсу. У іх прымалі ўдзел кіраўнік прадстаўніцтва Ніжагародскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь Андрэй Дудкін, а таксама члены Асацыяцыі абароны інтэлектуальнай уласнасці «БелБрэнд». Былі абмеркаваны пытанні арганізацыі цеснага супрацоўніцтва з рэгіёнамі Ніжагародскай вобласці ў эканамічнай, аграрнай, адукацыйнай і культурнай сферах. Важна адзначыць, што дадзеная работа ўжо мае пэўныя вынікі: паміж асобнымі прадпрыемствамі Слонімскага раёна і Ніжагародскай вобласці заключаны дагаворы аб супрацоўнітве, прадпрыемствы іншых раёнаў – падпісантаў Пагаднення – прадаўжаюць работу па наладжванню міжрэгіянальных эканамічных сувязей.

29-30 ліпеня ў Вачскім муніцыпальным раёне прайшоў першы мультыфарматны форум малых гарадоў Рэспублікі Беларусь, Данецкай Народнай Рэспублікі і Ніжагародскай вобласці. Ён стаў пляцоўкай для ўстанаўлення прамых кантактаў паміж установамі, арганізацыямі, кампаніямі і прадпрыемствамі малых гарадоў у сферы эканомікі, гандлю, культуры, адукацыі і маладзёжнай палітыкі. 6 снежня у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з удзелам членаў Савета альянса былі абмеркаваны пытанні па правядзенню ў наступным годзе аналагічнага форума на тэрыторыі нашай вобласці. Савет альянса вырашыў, што мерапрыемства адбудзецца ў Зэльве.

У сферы заканадаўчай дзейнасці у якасці старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Семяняка В.М. прымаў удзел у падрыхтоўцы і ўнясенні на разгляд Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шэрагу законапраектаў.

Пад кіраўніцтвам Семянякі В.М. быў падрыхтаваны і прыняты законапраект “Аб дзяржаўнай службе”, які быў унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, асобныя палажэнні якога ўступяць у дзеянне з 1 студзеня 2023 года. У цяперашні час на разглядзе ў Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце знаходзяцца законапраекты “Аб змяненні законаў па пытаннях мясцовага кіравання і самакіравання”, “Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь” і “Аб змяненні Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь”. Акрамя таго, дэпутатам Семянякам В.М. у сааўтарстве з дэпутатам Патапавай А.С. падрыхтаваны, унесены ў Палату прадстаўнікоў і разгледжаны ў першым чытанні аўтарскі законапраект “Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Нацыяльным сходзе Рэспублікі Беларусь”. У цяперашні час вядзецца падрыхтоўка законапраекта да другога чытання.

У адпаведнасці з рэгламентам Палаты прадстаўнікоў дэпутату для вывучэння і ўнясення прапаноў на стадыі падрыхтоўкі да вынясення на разгляд сесіі паступаюць усе законапраекты, якія знаходзяцца на разглядзе іншых пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў. Большасць з іх падчас сустрэч з выбаршчыкамі выносіцца на папярэдняе абмеркаванне жыхароў Зэльвенскага і Слонімскага раёнаў.

Асобная ўвага надаецца ўзаемадзеянню з парламентарыямі іншых краін у рамках міжнародных парламенцкіх арганізацый.

Семяняка В.М. у 2022 годзе быў у чарговы раз абраны старшынёй  Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай асамблеі краін – удзельніц СНД па вывучэнні вопыту дзяржаўнага будаўніцтва і мясцовага самакіравання. На працягу года пад яго кіраўніцтвам адбылося два пасяджэнні камісіі.

Так,  26 мая 2022 года Пастаянная камісія МПА СНД па вывучэнні вопыту дзяржаўнага будаўніцтва і мясцовага самакіравання працягнула працу над пакетам дакументаў у сферы выбарчага права. Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі праект новай рэдакцыі Рэкамендацый для міжнародных наглядальнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў па назіранню за выбарамі і рэферэндумамі. Таксама на пасяджэнні былі разгледжаны праекты мадэльнага закона «Аб міжнародным назіранні», Рэкамендацый па выкарыстанні тэхнічных сродкаў аўтаматызацыі на выбарах і Рэкамендацый па супрацьдзеянні замежнаму ўмяшанню ў нацыянальныя выбары.

У верасні 2022 года камісія прыняла чатыры мадэльных законапраекта па электаральнай тэматыцы: Рэкамендацыі па супрацьдзеянні замежнаму ўмяшанню ў нацыянальныя выбары, Рэкамендацыі па выкарыстанні тэхнічных сродкаў аўтаматызацыі на выбарах і рэферэндумах, новую рэдакцыю Рэкамендацый для міжнародных назіральнікаў ад СНД, а таксама Мадэльны закон аб міжнародным назіранні за выбарамі і рэферэндумамі. У працы камісіі прынялі ўдзел парламентарыі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана. 

У кастрычніку 2022 года В. Семяняка прыняў удзел ва ўрачыстым пленарным пасяджэнні Міжнароднай канферэнцыі “Канвенцыя СНД аб стандартах дэмакратычных выбараў: адкрытая прастора міжнароднага супрацоўніцтва», якое адбылося ў Санкт-Пецярбургу і  круглым стале «Стандарты дэмакратычных выбараў», дзе абмяркоўваліся пытанні іх рэалізацыі як з пункту гледжання замацавання пэўных нормаў у нацыянальным заканадаўстве, так і з пункту гледжання рэалізацыі выбарчых правоў грамадзян падчас правядзення выбараў.

Валянцін Семяняка выступіў мадэратарам семінара «Роля органаў мясцовай улады ў падтрымцы народнай творчасці і захаванні культурнай спадчыны», які прашоў у Старой Ладазе (Расійская Фудэрацыя). Ён прадставіў вопыт беларускіх органаў улады ў культурнай сферы, расказаў аб мерах, якія прымаюцца для зберажэння нацыянальнай культуры і промыслаў і на рэспубліканскім узроўні, і на ўзроўні муніцыпальных органаў улады. Вялікую цікаўнасць ва ўдзельнікаў семінара выклікаў запрэзентаваны дэпутатам вопыт Зэльвенскага раёна па правядзенню брэндавых мерапрыемстваў і стварэнню музеяў народнага побыту.

Семяняка В.М. з’яўляецца кіраўніком рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Славацкай Рэспублікі, уваходзіць у склад рабочых груп па супрацоўніцтву з Парламентамі Дзяржавы Ізраіль, Лiванскай Рэспублікі, Сірыйскай Арабскай Рэспублікі.

У свай далейшай працы дэпутат плануе прадоўжыць работу па  выкананню сваіх перадвыбарных абавязацельстваў садзенічанню ў сацыяльна-эканамічным  развіцці Слонімскай выбарчай акругі №58 і  Рэспублікі Беларусь у цэлым.