Галоўная / Навiны / Навіны раёна
21.01.2020

У цэнтральнай бібліятэцы прайшла сустрэча ветэранаў працы

 Ветэраны працы сабраліся за адным сталом, каб успомніць, чым жыла Зэльвеншчына ў 60-80-я гады і які гістарычны шлях прайшоў наш край. Сустрэча была прымеркавана да 80-годдзя раёна. Удзельнікі прынеслі з сабой дарагія сэрцу фотаздымкі, на якіх адлюстраваны важныя моманты, распавядалі займальныя гісторыі з прафесійнага жыцця і дзяліліся думкамі наконт будучыні малой радзімы і яе галоўнага рухавіка - маладога пакалення.