Галоўная / Навiны / Навіны раёна
28.01.2020

У Зэльве прайшоў турнір па футболе ў гонар 70-годдзя выдатнага народнага трэнера Станіслава Путрэшы

 Сёння ў Зэльве праходзіць юбілейны турнір па футболе ў гонар 70-годдзя выдатнага народнага трэнера Станіслава Путрэши.

Станіслаў Уладзіслававіч прысвяціў спартыўнай дзейнасці амаль 50 гадоў. Выхаваў немалую колькасць таленавітых футбалістаў, якія дабіліся поспехаў нават за межамі краіны.

У святочны дзень у сярэдняй школе №3 віншавалі Станіслава Путрешу з днём нараджэння вялікай кампаніяй. Сярод гасцей - яго вучні майстры спорту па футболу Віктар Юйко і Дзмітрый Агароднік, прадстаўнікі раённай улады, калегі і сябры.