Таксама наведвальнікі выставы могуць даведацца аб становішчы Заходняй Беларусі ў 1940 годзе, пазнаеміцца з такімі гістарычнымі дзеячамі, як Сяргей Восіпавіч Прытыцкі, Панцеляймон Кандрацьевіч Панамарэнка.
Вызываюць цікавасць рарытэтныя фота, якія перадаюць разнастайнасць нацыянальных культур Беларусі у 20 ст. Экспазіцыі ратапрынтных выданняў газет, якія выходзілі на тэрыторыі заходніх акупаваных тэрыторый у 20-х гадах мінулага стагоддзя, – “Беларуская Ніва”, “Жыцце беларуса”, “Маланка”, “Беларускія ведамасці” і інш. – сталі сапраўднымі дакументальнымі сведкамі нацыянальнай барацьбы за ўз’яднанне
Выстава вяртае нас да падзей, што сталі вызначальнымі ў фарміраванні дзяржаўнасці Беларусі, якую нам неабходна зберагчы дзеля міру і згоды ў грамадстве, дабрабыту і росквіту будучых пакаленняў.
Служба информации газеты «Праца»