Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Навагодні сувенір – сваімі рукамі. У Бераставіцкім Доме рамёстваў працуе выстава дэкаратыўных вырабаў і праходзяць майстар-класы

28.12.2024
 Навагодні сувенір – сваімі рукамі. У Бераставіцкім Доме рамёстваў працуе выстава дэкаратыўных вырабаў і праходзяць майстар-класы

Новы год – гэта асаблівы час. Пара цудаў, добрага настрою, усмешак!

А яшчэ – клопатаў па святочнаму ўпрыгожанні дома, і канешне ж, па выбары падарункаў. Падглядзець ідэі самаробных вырабаў,  ёлачных цацак, кампазіцый з прыроднага матэрыялу, а таксама даведацца, як іх зрабіць, можна, наведаўшы святочную выставу  сувеніраў ручной работы “Навагодні карагод падарункаў”, якая з сярэдзіны снежня дзейнічае ў Бераставіцкім Доме рамёстваў. Супрацоўнікі праводзяць і майстар-класы па іх вырабе, расказвае beresta.by.

1.jpg

На выставе прадстаўлены калядныя і навагоднія сувеніры, створаныя як у сучасных, так і ў традыцыйных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гэта вырабы з саломкі, гліны, тэкстылю, фоамірана, вышываныя і вязаныя кручком.

Ёлачныя цацкі зроблены ў выглядзе розных падвесак – беларускіх калядных зорачак і сонейка, падковы, анёлкаў, шышак, колаў, званочкаў, боцікаў, паўмесяцаў, аленяў, пернікавых чалавечкаў і сімвала надыходзячага года – тыгра.

2.jpg
20.jpg

Ёлкі з саломкі і іншага прыроднага матэрыялу з’яўляюцца ўзорам арыгінальнага настольнага ці надкаміннага ўпрыгожання.

Дэманструюцца гліняныя пернікавыя домікі – сімвал Каляд, хатняга цяпла і сямейнага свята, а таксама звязаныя кручком вытанчаныя рознакаляровыя сняжынкі і шматлікія іншыя вырабы.

3.jpg

У гэтыя перадсвяточныя дні ў Доме рамёстваў праходзяць таксама майстар-класы па вырабу з гліны сімвала Новага года – тыгра. Хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем лепяць і размалёўваюць сваімі рукамі святочны  сувенір для блізкіх і сяброў пад кіраўніцтвам майстра народных рамёстваў і промыслаў Алены Дзянішчык.

8.jpg
4.jpg

Выстава ў Доме рамёстваў будзе працаваць да 6 студзеня. 

7.jpg
9.jpg
10.jpg
15.jpg
17.jpg
14.jpg
16.jpg
18.jpg
23.jpg
21.jpg
22.jpg
24.jpg

beresta.by
© Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.