Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і моцных ліўняў аб'яўлены ў Беларусі 5 ліпеня

04.07.2024
Аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і моцных ліўняў аб'яўлены ў Беларусі 5 ліпеня
 4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі з-за навальніц і моцных ліўняў 5 ліпеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, уначы па ўсходзе месцамі - моцныя ліўні. Удзень месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Вецер заходні 5-10 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 11-17 градусаў, а ўдзень - 19-25 градусаў цяпла.-0-
© Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.