Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Едзем у невядомасць. Чаго апасаецца шэф місіі беларускай дэлегацыі ў Пекіне

26.01.2024
 
У час інтэрв'ю. Фота СТБ
У час інтэрв'ю. Фота СТБ

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе сумкі спарстмены будуць звозіць у НАК, дзе яны пройдуць спецыяльную апрацоўку. Аб гэтым шэф місіі беларускай дэлегацыі на Алімпіядзе-2022 у Пекіне Аляксандр Гагіеў расказаў у эфіры СТБ, паведамляе БЕЛТА.

Шэф місіі беларускай дэлегацыі на Алімпіядзе-2022 Аляксандр Гагіеў расказаў, што ёсць нямала момантаў, якія хвалююць усю каманду. Перш за ўсё размова пра абмежаванні, звязаныя з каранавірусам. Гагіеў падкрэсліў: "Хвалююць кавідныя абмежаванні. Нават калі ўзяць Токіа, усё строга, усё будзе па патрабаваннях так, што пэўная нязручнасць будзе і для спартсменаў, і для афіцыйных асоб".

Гагіеў расказаў, што ў НАК таксама падрыхтаваліся да сітуацыі, калі тэст на кавід бяруць з багажу. Паводле яго слоў, ужо быў выпадак, калі з-за выяўленага на ручной паклажы віруса людзей адправілі на каранцін.

Шэф місіі адзначыў, што яны знайшлі ўстаноўку (апошняе ноу-хау), якую размесцяць у НАК. "Усе сумкі будзем звозіць туды, там будзем апрацоўваць іх. У гэтага абсталявання ёсць спецыяльны сертыфікат, што знішчае менавіта кавід, а не нейкія яшчэ мікробы. Далей усё будзем абгортваць плёнкай. Мінімізуем хаця б тое, каб з намі не здарылася чагосьці непрадбачанага", - падкрэсліў Гагіеў.

Ён таксама сказаў, што чакае дастойнага выступлення нашай каманды. Разам з тым адзначыў, што на гэты раз з-за кавіду шмат незразумелага, напрыклад, не было перадалімпійскага тыдня.

"Апасенні, што на сённяшні дзень аб'ект, які на вышыні знаходзіцца, ніхто не бачыў. Гэта значыць траса незнаёмая, ніхто там не бег, ніхто не ўдзельнічаў. Перадалімпійскага тыдня ў сувязі з кавідам не было. Едзем у такую невядомасць", - выказаўся шэф місіі беларускай дэлегацыі на Алімпіядзе-2022. Пры гэтым ён заўважыў, што кітайцы абяцаюць правесці адну з лепшых Алімпіяд.

Гагіеў таксама падкрэсліў, што сёння галоўнае - даляцець. А далей ужо ставіць медальныя мэты. "Сёння галоўная задача - даляцець на Алімпіяду. Калі ўсе даляцяць у поўным складзе, тады можна будзе выдыхнуць і ўжо ставіць задачы, каб падрыхтавацца і падысці кожнаму адказна да старту, каб у максімальным стане паказаць усё, на што яны здольныя", - адзначыў Аляксандр Гагіеў.

БЕЛТА

© Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.