Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Галоўчанка 27-28 сакавіка наведае з рабочым візітам Маскву і Валгаград

27.03.2024
Галоўчанка 27-28 сакавіка наведае з рабочым візітам Маскву і Валгаград
 27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка 27-28 сакавіка наведае з рабочым візітам Маскву і Валгаград, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

27 сакавіка Раман Галоўчанка прыме ўдзел у пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ў Маскве.

Як паведамілі ў прэс-службе ўрада, у Маскве таксама запланавана сустрэча прэм'ер-міністра Беларусі са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным у фармаце "сам-насам".

Затым кіраўнік беларускага ўрада накіруецца ў Валгаград, дзе сустрэнецца з губернатарам Валгаградскай вобласці Андрэем Бачаровым. Раман Галоўчанка таксама наведае АТ "Волжскі трубны завод" і ТАА "Карпарацыя "Волма". Акрамя таго, прадугледжаны яго ўдзел у сумесным пасяджэнні Савета пры губернатары Валгаградскай вобласці па развіцці прамысловасці і паліўна-энергетычнага комплексу, дзе Беларусь і расійскі рэгіён прэзентуюць свой прамысловы патэнцыял.

БЕЛТА

© Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.