Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Лукашэнка: традыцыя ўшаноўвання важнейшых сімвалаў суверэннай Беларусі стала сапраўды ўсенароднай

15.05.2024
Лукашэнка: традыцыя ўшаноўвання важнейшых сімвалаў суверэннай Беларусі стала сапраўды ўсенароднай
 12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Традыцыя ўшаноўвання важнейшых сімвалаў суверэннай Беларусі стала сапраўды ўсенароднай. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Мінску на ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання дзяржаўных сімвалаў у Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На благадатнай глебе любові да Радзімы гэта традыцыя прарасла ў нашы сэрцы, стаўшы сапраўды ўсенароднай", - падкрэсліў беларускі лідар.

У гэты дзень па ўсёй краіне тысячы юнакоў і дзяўчат прыносяць клятву вернасці дзяржаўным сімвалам. "Гэта знак глыбокай павагі да мінулага - духоўных і маральных каштоўнасцей, завешчаных нам продкамі. Гэта шчырая ўдзячнасць за мірнае і шчаслівае сучаснае, якое забяспечана старэйшым пакаленнем сучаснікаў, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Але самае галоўнае - гэта дэманстрацыя гатоўнасці ўзяць на сябе адказнасць за лёс сваёй краіны".

Звяртаючыся да прадстаўнікоў моладзі, Прэзідэнт адзначыў, што яны, абапіраючыся на ўсе здзяйсненні, як на моцныя плечы папярэднікаў, прымаюць эстафету ў справе захавання і ўмацавання беларускай дзяржаўнасці, абавязуюцца свята берагчы сімвалы незалежнай краіны.-0-
© Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.