Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Лукашэнка ўпэўнены, што ў Беларусі ўдасца захаваць мір

17.04.2024
Лукашэнка ўпэўнены, што ў Беларусі ўдасца захаваць мір
 16 красавіка, Шклоў /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў краіне ўдасца захаваць мір. Аб гэтым ён заявіў пры наведванні храма на Вялікдзень, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Міру вам і здароўя. Усё астатняе мы знойдзем. Не знойдзем - як я часта кажу, купім. А здароўе не купіш. Свет - вакол вы бачыце, што робіцца, - і нам каштуе каласальных намаганняў, каб захаваць гэты мірны астравок. Калі мы будзем займацца сваёй справай, кожны сваёй справай, мы захаваем (мір. - Заўвага БЕЛТА) - мы захаваем, мы зробім неверагоднае. У гэтай сітуацыі мы захаваем мір на гэтай зямлі, калі вакол усё бурліць, шуміць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"І многія, не ведаючы, не разумеючы, не плануюць нейкія далёкія перспектывы, не ведаючы, што будзе заўтра. Заўтра будзе ўсё нармальна. Будзьце ў гэтым упэўнены", - запэўніў беларускі лідар.

Ён пажадаў жыць мірна, спакойна, шчасліва, і галоўнае - каб былі здаровыя дзеці.

БЕЛТА

© Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.