Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Па крымінальнай справе аб генацыдзе дапытана 16 тыс. чалавек

16.02.2024
Па крымінальнай справе аб генацыдзе дапытана 16 тыс. чалавек
 16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па крымінальнай справе аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны час дапытана 16 тыс. чалавек, паведамілі БЕЛТА ў Генпракуратуры па выніках калегіі нагляднага ведамства пад старшынствам генпракурора Андрэя Шведа.

"Да пачатку 2023 года па крымінальнай справе аб генацыдзе беларускага народа дапытана 16 тыс. чалавек, звыш 7,6 тыс. з якіх - вязні лагераў смерці", - адзначылі ў наглядным ведамстве.

Пракуроры дадаткова ўстанавілі звесткі не менш як аб 1,3 тыс. раней невядомых спаленых населеных пунктах, а таксама звыш 90 лагерах смерці.

Пры каардынацыі Генпракуратурай дзейнасці 52-га спецыялізаванага батальёна Узброеных Сіл у мінулым годзе праводзіліся палявыя пошукавыя работы ў 25 месцах пахаванняў ахвяр генацыду. У 2023-м плануецца правесці палявыя пошукавыя работы ў 36 такіх месцах.

НПЦ праблем умацавання законнасці і правапарадку Генпракуратуры ініцыяваў і ў інтарэсах следства разам з беларускімі і замежнымі гісторыкамі рэалізуе дзяржпраграму навуковых даследаванняў "Генацыд грамадзянскага насельніцтва БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны: гісторыка-прававая ацэнка".

БЕЛТА

© Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.