Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Працоўныя пенсіі з 1 мая павялічацца ў сярэднім на 5%

18.04.2024
Працоўныя пенсіі з 1 мая павялічацца ў сярэднім на 5%
 17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 красавіка падпісаў указ нумар 107 "Аб павышэнні пенсій". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент прадугледжвае пераразлік працоўных пенсій з 1 мая, у выніку якога яны павялічацца ў сярэднім на 5 працэнтаў. На выплату пенсій у маі будзе накіравана Br1,5 млрд, з якіх Br78 млн - дадатковыя расходы ў сувязі з павышэннем згодна з указам. Атрымальнікамі працоўных пенсій з'яўляюцца 2,3 млн чалавек.

БЕЛТА

© Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.