20 мая 2020 г. у 14.00 адбудзецца першае пасяджэнне Зэльвенскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
20 мая 2020 г. адбылося першае арганізацыйнае пасяджэнне Зэльвенскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім былі абраны:
старшыня камісіі – Ксянжук Святлана Іванаўна
намеснік старшыні камісіі – Баган Сяргей Уладзіміравіч
сакратар камісіі – Мекеня Ірына Анатольеўна
Рэжым работы камісіі
рабочыя дні – з 10.00 да 19.00, перапынак – з 14.00 да 15.00
субота – з 10.00 да 14.00
нядзеля – выхадны
Месца знаходжання камісіі па адрасе:
г.п. Зэльва, вул. 17 Верасня, 29, к. 29
тэлефон: 801564 2 35 28
4 чэрвеня 2020 года ў 15.00 гадзін у Зэльвенскім раённым выканаўчым камітэце (г.п. Зэльва, вул. 17 Верасня, 29, зала пасяджэнняў, 1 паверх) адбудзецца чарговае пасяджэнне Зэльвенскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
4 чэрвеня 2020 г. адбылося пасяджэнне Зэльвенская раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім было ўзгоднена Зэльвенскаму раённаму выканаўчаму камітэту стварэнне 12 участкаў для галасавання.
Пачалося вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Дакументы прымаюцца па адрасе: г.п. Зэльва, вул. 17 Верасня, 29, будынак Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта , у рабочыя дні і 20-21 чэрвеня 2020 г. з с 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.