Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

14 кастрычнiка – Дзень мацi. Вiншаванне раённага выканаўчага камітэта i раённага Савета дэпутатаў

14.10.2024
14 кастрычнiка – Дзень мацi. Вiншаванне раённага выканаўчага камітэта i раённага Савета дэпутатаў
 ДАРАГIЯ ЖАНЧЫНЫ, ШАНОУНЫЯ МАТУЛІ I БАБУЛI!

Віншуем вас са слаўным восеньскім святам – Днём маці.

Гэта не толькі нагода яшчэ раз успомніць аб вялікай місіі жанчыны, але і магчымасць выказаць шчырыя словыпадзякі ўсім нашым мілым, добрым і пяшчотным вы матулям за дар жыцця, іх нястомную працу і цярпенне.

Кожны з нас нясе ў сваёй душы непаўторны і сам дарагі вобраз сваёй мамы – нашага самага галоўнага чалавека. У нялёгкі час м звяртаемся да яе за падтрымкай і суцяшэннем. Невычэрпная сіла мацярынскай любові дапамагае нам перанесці любыя выпрабаванні.

Жадаем вам моцнага здароўя, кахання і паразумення. Няхай ваша самаадданасць вернецца павагай і лагодмі ўсмешкамі дзяцей, жыццё шчодра даруе вам шчасце, а адчуванне свята заўсёды пануе ў вашых сэрцах!

Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў

© Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.