Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Вясёлые «Калядкі» прайшлi ў Зэльвенскiм дашкольным цэнтры развiцця дзiцяцi

20.01.2024
 Яркімі вясёлымі «Калядкі» у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва завяршыліся навагоднія святы.

Дзеці гучнымі апладысментамі сустракалі галоўных гасцей – калядоўшчыкаў, якія прыйшлі на свята ў народных касцюмах і разыгралі сапраўдны спектакль. А яшчэ выхаванцы сустрэліся з Несцеркам, «завіталі» да добрай гаспадыні, якая ў чыгунках «варыла» калядную кашу – Куццю.

Разам з калядоўшчыкамі і казачнымі героямі хлопчыкі і дзяўчынкі дружна гулялі, вадзілі карагоды, слухалі вясёлыя калядныя закліканачкі і песенькі.

Выхаванцы старэйшай групы парадавалі зімовым танцам, які яшчэ раз нагадаў пра навагоднія святы.

Прагучала ў гэты дзень і шмат пажаданняў. Перадаючы па крузе калядны вянок, дзеці зычылі адзін аднаму шчасця, здароўя, дабрабыту, удачы, міру, спакою, цудаў. Усе верылі: хто патрымае ў руках калядны вяночак – будзе ўвесь год шчаслівы.

Свята не толькі прынесла радасць выхаванцам, але і дало магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, далучыцца да багацця беларускай мовы, самім адчуць усю прыгажосць народных святаў і беларускай культуры.

Калядная казка стала апошнім мерапрыемствам у карагодзе святаў, прысвечаных дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Разам з падарункамі дарослыя падарылі дзецям добры настрой і сваю цеплыню.

Музычны кіраўнік Рамуальда КУРУТА

© Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.