Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Высокая ацэнка працы. Старшыня СВК «Сынкавічы» адзначаны дзяржаўнай узнагародай

06.02.2024
Высокая ацэнка працы. Старшыня СВК «Сынкавічы» адзначаны дзяржаўнай узнагародай
 Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адзначаны старшыня СВК “Сынкавічы” Дзмітрый Дзешка.

Дзяржаўнай узнагароды кіраўнік сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва ўдастоены за вялікі ўклад у рэалізацыю эканамічнай палітыкі краіны.

Дзмітрый Аляксандравіч шмат гадоў кіруе адным з вядучых не толькі ў раёне і вобласці, але і ў Беларусі сельгаспрадпрымемстваў. Па выніках работы за 2019 год кааператыў быў занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару. СВК “Сынкавічы” – сучаснае высокаэфектыўнае аграрнае прадпрыемства амаль з 80-гадовай гісторыяй. Сёння яно данамічна развіваецца.

Высокую ўзнагароду кіраўніку сельгаскааператыва ўручыў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Валянцін Семяняка.

Тэрэза КАВАЛЕВІЧ

© Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.