Наша выданне, якое за многія дзесяцігоддзі трывала ўвайшло ў жыццё зэльвенцаў і выхадцаў з раёна, паспела стаць не толькі аўтарытэтнай крыніцай інфармацыі, але і добрым суразмоўцам для многіх.
Заставацца веснікам раённых навін рэдакцыі дапамагаюць тыя, хто таксама зацікаўлены, каб “Праца” прыходзіла ў кожную сям’ю, – работнікі пошты. Ім, руплівым і нястомным працаўнікам, мы ўдзячны за папулярызацыю роднай газеты. І самае галоўнае: па выніках падпіскі раёнкі на першы квартал 2023 года будзе вызначаны лепшы паштальён.
Любоў ШЭЙКА
Фота Дзіяны БЕБЕХ