Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
28.12.2021

Навагодні сувенір – сваімі рукамі. У Бераставіцкім Доме рамёстваў працуе выстава дэкаратыўных вырабаў і праходзяць майстар-класы

  Новы год – гэта асаблівы час. Пара цудаў, добрага настрою, усмешак! А яшчэ – клопатаў па святочнаму ўпрыгожанні дома, і канешне ж, па выбары падарункаў. Падглядзець ідэі самаробных вырабаў,   ёлачных цацак , кампазіцый з прыроднага матэрыялу, а таксама даведацца, як іх зрабіць, можна, наведаўшы святочную выставу  сувеніраў ручной работы “Навагодні карагод падарункаў”, якая з сярэдзіны снежня дзейнічае ў Бераставіцкім Доме рамёстваў. Супрацоўнікі праводзяць і майстар-класы па іх вырабе, расказвае  beresta.by . На выставе прадстаўлены калядныя і навагоднія сувеніры, створаныя як у сучасных, так і ў традыцыйных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гэта вырабы з саломкі, гліны, тэкстылю, фоамірана, вышываныя і вязаныя кручком. Ёлачныя цацкі  зроблены ў выглядзе розных падвесак – беларускіх калядных зорачак і сонейка, падковы, анёлкаў, шышак, колаў, званочкаў, боцікаў, паўмесяцаў, аленяў, пернікавых чалавечкаў і сімвала надыходзячага года – тыгра. Ёлкі з саломкі і іншага прыроднага матэрыялу з’яўляюцца ўзорам арыгінальнага настольнага ці надкаміннага ўпрыгожання. Дэманструюцца гліняныя пернікавыя домікі – сімвал Каляд, хатняга цяпла і сямейнага свята, а таксама звязаныя кручком вытанчаныя рознакаляровыя сняжынкі і шматлікія іншыя вырабы. У гэтыя перадсвяточныя дні ў Доме рамёстваў праходзяць таксама майстар-класы па вырабу з гліны сімвала Новага года – тыгра. Хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем лепяць і размалёўваюць сваімі рукамі святочны  сувенір для блізкіх і сяброў пад кіраўніцтвам майстра народных рамёстваў і промыслаў Алены Дзянішчык. Выстава ў Доме рамёстваў будзе працаваць да 6 студзеня.  beresta.by