Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
29.12.2021

Абнародаваны праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для ўсенароднага абмеркавання

  Фота з архіва НАВІНЫ СЮЖЭТА  "КАНСТЫТУЦЫЯ БЕЛАРУСІ - РАБОТА НАД ПРАЕКТАМ" Гігін аб праекце Канстытуцыі: мы абвяшчаем уласную мадэль народаўладдзя Панасюк: у Канстытуцыі ідэя сацыяльнай дзяржавы па захаванні і ўмацаванні здароўя грамадзян застаецца прыярытэтнай 27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-парталу абнародаваны  праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь  для ўсенароднага абмеркавання, паведамляе БЕЛТА. Каардынацыя работ па зборы і абагульненні водгукаў грамадзян па праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, вынесеным для ўсенароднага абмеркавання, праводзіцца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі. Меркаванні грамадзян па праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама магчымыя прапановы накіроўваюцца ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі: па электроннай пошце sbor@ncpi.gov.by; шляхам запаўнення электроннай формы, якая знаходзіцца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале па адрасе https://sbor.pravo.by; у пісьмовым выглядзе па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а, НЦПІ, з паметкай "Канстытуцыя". З праектам змяненняў Канстытуцыі можна таксама азнаёміцца на інтэрнэт-партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. БЕЛТА