Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
18.01.2022

Беларусь на зімовай Алімпіядзе ў Пекіне прадставяць 28 спартсменаў

  НАК Беларусі. Фота з архіва 17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння на пасяджэнні Выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі зацверджаны склад спартыўнай дэлегацыі на XXIV зімовыя Алімпійскія гульні ў Пекіне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе НАК. Кваліфікацыйныя патрабаванні для ўдзелу ў пекінскай Алімпіядзе выканалі 28 беларускіх атлетаў у шасці відах спорту. Склад беларускай каманды: Біятлон: Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Ірына Лешчанка, Ірына Кручынкіна, Алена Кручынкіна, Антон Смольскі, Максім Варабей, Мікіта Лабастаў, Дзмітрый Лазоўскі, Раман Ялётнаў. Гарналыжны спорт: Марыя Шканава. Канькабежны спорт: Ігнат Галавацюк, Марына Зуева, Кацярына Слоева, Ганна Ніфантава, Яўгенія Вараб'ёва. Лыжныя гонкі: Настасся Кірылава, Ганна Каралёва, Аляксандр Воранаў, Ягор Шпунтаў. Фігурнае катанне: Вікторыя Сафонава, Канстанцін Мілюкоў. Фрыстайл: Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга, Станіслаў Гладчанка, Максім Гусцік, Павел Дзік, Макар Мітрафанаў. Да пачатку Гульняў яшчэ больш за два тыдні, таму ў складзе могуць адбыцца змяненні. Шэфам місіі алімпійскай каманды Беларусі на XXIV зімовыя Алімпійскія гульні ў Пекіне зацверджаны дырэктар установы "Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" Аляксандр Гагіеў. Раней ён быў шэфам місіі беларускай спартыўнай дэлегацыі на летняй Алімпіядзе-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра, намеснікам шэфа місіі беларускай каманды на І Еўрапейскіх гульнях у Баку. На сённяшнім пасяджэнні Выканкама НАК таксама разгледжаны пытанні падрыхтоўкі да зімовых Гульняў у Пекіне. Аб завяршальным этапе падрыхтоўкі беларускіх атлетаў далажыў намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Баравуля, аб медыцынскім забеспячэнні спартыўнай дэлегацыі - дырэктар РНПЦ спорту Ірына Маляваная. XXIV зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць у кітайскай сталіцы з 4 па 20 лютага. Медалі будуць разграны ў сямі відах спорту, у 109 дысцыплінах. Упершыню на Гульнях будуць прадстаўлены спаборніцтвы ў жаночым слоўпстайле (фрыстайл), мужчынскім і жаночым біг-эйры (снаўборд), змешанай эстафеце ў шорт-трэку і жаночых адзіночных заездах у бабслеі. Спаборніцтвы Алімпіяды адбудуцца на 25 аб'ектах, размешчаных у трох кластарах. Арганізатары ў поўнай меры выкарыстоўваюць аб'екты, якія засталіся ад летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года, што дае магчымасць значна скараціць расходы і пазбегнуць грандыёзнай будоўлі ў Пекіне. Талісманам маючых адбыцца стартаў будзе панда Бін Дуньдунь. БЕЛТА