Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
20.02.2023

Беларусь у 2022 годзе наведалі 1,4 млн замежных турыстаў

  17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у 2022 годзе наведалі 1,4 млн замежных турыстаў. Аб гэтым паведаміла намеснік дырэктара Дэпартамента па турызме, начальнік аддзела планавання і арганізацыі турысцкай дзейнасці Міністэрства спорту і турызму Кацярына Нікіціна на прэс-канферэнцыі "Новы турыстычны сезон - 2023. Куды паехаць адпачыць? Каляндар падзей і актуальныя маршруты па Беларусі", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. "Калі гаварыць пра ўнутраны турызм, колькасць арганізаваных турыстаў і экскурсантаў - грамадзян Беларусі, якія падарожнічалі па краіне ў мінулым годзе, паводле аператыўных даных, склала 1,33 млн чалавек. Нашу краіну наведалі 1,4 млн замежных турыстаў. У гасцініцах і іншых месцах размяшчэння спыняліся каля 2,5 млн чалавек, што амаль у 1,5 раза больш, чым у 2021 годзе", - сказала Кацярына Нікіціна. Таксама станоўчая дынаміка назіраецца і па асобных відах турызму. Напрыклад, на санаторна-курортным лячэнні ў Беларусі на працягу 2022 года пабывалі 188 тыс. чалавек. Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі наведалі 1,33 млн чалавек. БЕЛТА