Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
13.05.2023

Галоўныя сімвалы краіны

  Герб, сцяг, гімн з'яўляюцца галоўнымі сімваламі дзяржаўнага суверэнітэту. У другую нядзелю мая святкуецца Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. У 2023 годзе свята*, прысвечанае дзяржаўным сімвалам Беларусі, адзначае 25-годдзе з дня заснавання. Дзяржаўны герб: Размешчаны ў сярэбраным полі залаты контур дзяржаўнай граніцы рэспублікі, накладзены на залатыя прамяні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Зверху поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамляе вянок з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева - кветкамі лёну. Вянок тройчы абвіты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, на якой змешчаны надпіс золатам "Рэспублiка Беларусь". Дзяржаўны сцяг: Прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй - чырвонага колеру і ніжняй - зялёнага колеру. Суадносіны шырыні палос чырвонага і зялёнага колеру - 2:1. Суадносіны шырыні сцяга і яго даўжыні - 1:2. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі. Сцяг мацуецца на дрэўку (флагштоку), афарбаваным у залацісты (охра) колер. Дзяржаўны гімн: музычна-паэтычны твор, які выконваецца ва ўрачыстых выпадках, пералік якіх замацоўваецца ў заканадаўстве. Гімн мае сваіх аўтараў: музыку напісаў кампазітар Н.Ф.Сакалоўскі, словы - беларускія паэты М.М.Клімковіч, У.І.Карызна. *Указам ад 12 красавіка 2023 года №105 скарэкціраваны ўказ ад 26 сакавіка 1998 года №157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь". Назва дзяржаўнага свята зменена з "Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь - другая нядзеля мая" на "Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь - другая нядзеля мая". Крыніца: закон "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь" ад 5 ліпеня 2004 года.