Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
27.02.2023

Лукашэнка 28 лютага - 2 сакавіка зробіць дзяржаўны візіт у КНР

  25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 лютага - 2 сакавіка зробіць дзяржаўны візіт у Кітайскую Народную Рэспубліку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Гэты візіт стане працягам шматгадовага курсу на выбудоўванне адносін дружбы і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай. У верасні 2022 года на двухбаковай сустрэчы на палях саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва лідары Беларусі і Кітая прынялі сумесную дэкларацыю аб вывадзе адносін на новы ўзровень - усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. Аналіз дасягнутага і максімальная рэалізацыя на практыцы патэнцыялу новага ўзроўню ў адносінах стануць прадметам разгляду кіраўнікоў дзяржаў. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Старшыня КНР Сі Цзіньпін правядуць перагаворы ў вузкім і пашыраным складах. У цэнтры ўвагі будуць пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, рэалізацыя сумесных маштабных праектаў, узаемадзеянне ў палітычнай сферы, рэагаванне на найбольш вострыя выклікі ў сучаснай міжнароднай абстаноўцы. Чакаецца, што па выніках перагавораў будзе падпісаны вялікі пакет дакументаў па развіцці адносін у ключавых сферах. Плануецца, што ў Пекіне Аляксандр Лукашэнка таксама правядзе шэраг сустрэч з вышэйшымі службовымі асобамі КНР, кіраўніцтвам вядучых кітайскіх карпарацый. БЕЛТА