Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
13.04.2023

Лукашэнка: Беларусь і Расія робяць вельмі вялікую стаўку на прамысловую сферу

  13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія робяць вельмі вялікую стаўку на прамысловую сферу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з кіраўніком Татарстана Рустамам Мініханавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Мы робім вельмі вялікую стаўку ў супрацоўніцтве з Расіяй на прамысловую сферу. Менавіта таму мы з Прэзідэнтам Расіі чарговы раз удзялілі асаблівую ўвагу гэтаму напрамку ў ходзе двухбаковых перагавораў і пасяджэння ВДС на мінулым тыдні ў Маскве", - заявіў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, вынікі сумеснай работы ўжо бачны. Прэзідэнт прывёў у прыклад супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці з Татарстанам. У Казані функцыянуе Гандлёва-вытворчая кампанія "МТЗ-Татарстан". Сёння яна стала хабам па рэалізацыі прадукцыі многіх беларускіх прадпрыемстваў. А Мінскі маторны завод сумесна з татарстанскімі партнёрамі стварае сучасныя газавыя рухавікі. "Нядрэнна было б, калі б вы дапамаглі паскорыць іх сертыфікацыю і запуск у серыйную вытворчасць", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Міністэрства прамысловасці Беларусі і КАМАЗ дамовіліся аб паглыбленні кааперацыі па вытворчасці розных аўтакампанентаў, вузлоў, агрэгатаў і мікраэлектронікі. "Трэба проста хутчэй гэта рабіць. Трэба паскарацца. Час нас вымушае паскарацца", - адзначыў беларускі лідар. Толькі ў 2021 годзе Беларусь і Расія імпартавалі аўтакампаненты для транспартнага машынабудавання на суму звыш $19 млрд. Прэзідэнт падкрэсліў, што гэта вялікія грошы, якія неабходна захаваць унутры сваіх краін. "Мы з вамі тут можам адыграць асноўную ролю", - дадаў ён. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў рамках Саюзнай дзяржавы плануецца запусціць каля 15 праектаў у машынабудаванні. Пытанні іх фінансавання вырашаны. Беларусь і Расія будуць разам вырабляць шырокую лінейку прадукцыі: мікрасхемы, кар'ерныя самазвалы, сельгасмашыны, іншую тэхніку. "Мы проста абавязаны ў гэтай сітуацыі выйграць час", - заявіў кіраўнік дзяржавы. БЕЛТА