Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
14.03.2023

Лукашэнка і Раісі падпісалі дарожную карту ўсебаковага супрацоўніцтва да 2026 года

  13 сакавіка, Тэгеран /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Ірана Эбрахім Раісі па выніках перагавораў у Тэгеране падпісалі дарожную карту ўсебаковага супрацоўніцтва паміж краінамі на 2023-2026 гады, перадае карэспандэнт БЕЛТА. У час сустрэчы з іранскім калегам Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што Мінск зробіць усё неабходнае для выканання падпісаных дамоўленасцей. "Вы можаце на нас разлічваць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Дарожная карта прадугледжвае ўсебаковае супрацоўніцтва Беларусі і Ірана ў палітычнай, эканамічнай, консульскай, навукова-тэхнічнай сферах, а таксама ў сферы адукацыі, культуры, мастацтва, СМІ і турызму. Дамоўленасць аб распрацоўцы і падрыхтоўцы дакумента была дасягнута ў час сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Эбрахіма Раісі ў верасні 2021 года на палях саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Па выніках перагавораў кіраўнікоў дзяржаў у Тэгеране таксама былі падпісаны план мерапрыемстваў з выпадку гадавіны 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Іранам, міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне каранціну і аховы раслін, пагадненне аб перадачы асоб, асуджаных да пазбаўлення волі, для далейшага адбывання пакарання. Бакі таксама ўнеслі змяненні ў міжурадавае пагадненне аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 4 лютага 1998 года, замацаваўшы гэта ў адпаведным пратаколе. Мемарандумы аб узаемаразуменні падпісаны паміж Міністэрствам культуры Беларусі і Міністэрствам культуры і ісламскай арыентацыі Ірана, паміж сустаршынямі беларуска-іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва па пытаннях гандлю, а таксама паміж Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Беларусі і Іранскай нацыянальнай арганізацыяй па стандартызацыі. БЕЛТА