Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
31.01.2023

Лукашэнка прыбыў з дзяржаўным візітам у Зімбабвэ

  30 студзеня, Харарэ /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з дзяржаўным візітам у Зімбабвэ. Гэта найвышэйшы пратакольны статус візіту, паведамляе БЕЛТА. Самалёт кіраўніка дзяржавы зрабіў пасадку ў аэрапорце сталічнага горада Харарэ. Беларускага лідара сустрэў асабіста Прэзідэнт краіны Эмерсан Мнангагва. Рота ганаровай варты, гімны дзвюх краін, залпы з салютных установак - усё як і належыць у адпаведнасці з пратаколам пры дзяржаўным візіце. Але было шмат і нацыянальнага каларыту. Мясцовая традыцыя - на прэзідэнтаў надзелі гірлянды з жывых кветак. А песні і танцы пад барабанную музыку адразу акунулі ў атмасферу Афрыканскага кантынента. У аэрапорт таксама прыехала шмат мясцовых жыхароў - прыхільнікаў лідара Эмерсана Мнангагвы, якія вельмі жвава віталі кіраўнікоў дзяржаў. Аляксандр Лукашэнка і Эмерсан Мнангагва паехлі на адным аўтамабілі, на якім былі ўстаноўлены два прэзідэнцкія штандары. У праграме двухбаковых стасункаў на вышэйшым узроўні - нефармальная вячэра. Афіцыйная частка перагавораў Аляксандра Лукашэнкі і Эмерсана Мнангагвы запланавана на 31 студзеня. Кіраўнікі дзяржаў сустрэнуцца ў фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе - з удзелам членаў дэлегацый з абодвух бакоў. З удзелам лідараў краін таксама пройдзе цырымонія перадачы тэхнікі беларускіх вытворцаў у рамках завяршэння другой фазы праграмы па механізацыі фермерскіх гаспадарак Рэспублікі Зімбабвэ і старт трэцяй фазы праграмы. Мерапрыемства адбудзецца на базе Інстытута сельскай гаспадаркі Зімбабвэ. Беларуская дэлегацыя пачала ўжо работу ў Харарэ. У першай палавіне дня прайшоў беларуска-зімбабвійскі бізнес-форум, на якім ужо падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў. Дзелавыя сустрэчы і перагаворы прадоўжацца і ў дні візіту. БЕЛТА