Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
28.12.2021

Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расію

  28 снежня, Мінск /Кар. ЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю, перадае карэспандэнт БЕЛТА. У Санкт-Пецярбургу 28 снежня Прэзідэнт Беларусі прыме ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД. Лідары краін падвядуць вынікі старшынства Беларусі ў Садружнасці ў 2021 годзе, абмяняюцца думкамі па вырашэнні агульных актуальных праблем, абмяркуюць далейшыя меры па павышэнні эфектыўнасці супрацоўніцтва і сацыяльна-эканамічнага развіцця краін СНД. Маючая адбыцца сустрэча знамянальная яшчэ і тым, што ў снежні споўнілася 30 гадоў з дня ўтварэння СНД. На 29 снежня запланавана сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Праграму мерапрыемстваў у час візіту у Санкт-Пецярбург Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі 25 снежня ў ходзе тэлефоннай размовы. БЕЛТА