Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
24.05.2023

Лукашэнка прыбыў з візітам у Расію, у праграме на сёння - удзел у II Еўразійскім эканамічным форуме

  24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24-25 мая робіць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Кіраўнік дзяржавы 24 мая ў Маскве прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні II Еўразійскага эканамічнага форуму. Аляксандр Лукашэнка прадставіць пазіцыю і прыярытэты Беларусі па ключавых пытаннях супрацоўніцтва. Еўразійскі эканамічны форум па традыцыі ўжо прымеркаваны да пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое адбудзецца 25 мая. Гэта пасяджэнне стане юбілейным - трыццатым. Лідары краін ЕАЭС разгледзяць ход выканання рашэнняў па стратэгічных напрамках развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, падвядуць вынікі міжнароднай дзейнасці саюза. У парадку дня таксама пытанні, якія датычацца фінансавання сумесных кааперацыйных праектаў у галінах прамысловасці, лібералізацыі па асобных сектарах паслуг, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з асноўнымі партнёрамі ЕАЭС, рэгламенту работы Еўразійскай эканамічнай камісіі, і шэраг іншых. На палях мерапрыемстваў кіраўнік беларускай дзяржавы сустрэнецца са сваімі замежнымі калегамі, абмяркуе пытанні двухбаковага супрацоўніцтва. БЕЛТА