Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
17.04.2023

Лукашэнка ўпэўнены, што ў Беларусі ўдасца захаваць мір

  16 красавіка, Шклоў /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў краіне ўдасца захаваць мір. Аб гэтым ён заявіў пры наведванні храма на Вялікдзень, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Міру вам і здароўя. Усё астатняе мы знойдзем. Не знойдзем - як я часта кажу, купім. А здароўе не купіш. Свет - вакол вы бачыце, што робіцца, - і нам каштуе каласальных намаганняў, каб захаваць гэты мірны астравок. Калі мы будзем займацца сваёй справай, кожны сваёй справай, мы захаваем (мір. - Заўвага БЕЛТА) - мы захаваем, мы зробім неверагоднае. У гэтай сітуацыі мы захаваем мір на гэтай зямлі, калі вакол усё бурліць, шуміць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. "І многія, не ведаючы, не разумеючы, не плануюць нейкія далёкія перспектывы, не ведаючы, што будзе заўтра. Заўтра будзе ўсё нармальна. Будзьце ў гэтым упэўнены", - запэўніў беларускі лідар. Ён пажадаў жыць мірна, спакойна, шчасліва, і галоўнае - каб былі здаровыя дзеці. БЕЛТА