Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
25.01.2022

Лукашэнка зацвердзіў рашэнне па ахове дзяржграніцы

  24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў рашэнне па ахове дзяржаўнай граніцы органамі пагранічнай службы ў 2022 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Як расказалі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце, у 2022 годзе асноўныя намаганні па ахове граніцы будуць сканцэнтраваны на ўчастках, дзе магчыма ўзнікненне новых знешніх выклікаў і пагроз пагранічнай бяспецы, асабліва на ўкраінскім напрамку. "Перад органамі пагранічнай службы стаяць дакладныя задачы. Сярод асноўных - павышэнне эфектыўнасці аховы дзяржаўнай граніцы шляхам удасканалення інжынернага і тэхнічнага абсталявання рубяжоў. Для выяўлення прыкмет падрыхтоўкі правакацый і аператыўнага прыняцця мер па іх спыненні будзе весціся пастаянны маніторынг абстаноўкі ў пагранічнай прасторы", - падкрэслілі ў Дзяржпагранкамітэце. У планах таксама завяршэнне дэмаркацыі стыку граніц Беларусі, Польшчы і Украіны ў Брэсцкім раёне. "Органамі пагранічнай службы, у тым ліку ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам абароны, прадоўжыцца планавае нарошчванне рэсурсаў, уключаючы мабілізацыйныя", - дадалі ў ведамстве. БЕЛТА