Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
20.03.2023

"Мяне ўгаворвалі прадаць і закрыць прадпрыемствы". Лукашэнка расказаў, як і навошта Беларусь захавала сваю мікраэлектроніку

  17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на базе холдынга "Планар" сабраў нараду аб перспектывах развіцця мікраэлектронікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Перад нарадай Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з работай холдынга і перспектывамі яго развіцця. На прадпрыемстве Прэзідэнту прадэманстравалі распрацоўкі оптыка-механічнага прэцызійнага тэхналагічнага абсталявання, якое пабудавана з выкарыстаннем лазерных тэхналогій. Адкрываючы нараду, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння развіццю мікраэлектронікі ў свеце, у тым ліку на постсавецкай прасторы, удзяляецца вялікая ўвага. "Не асноўныя прычыны, але немалаважныя - барацьба за гэтыя вытворчасці і рынкі з'яўляецца прычынай ваенных сутыкненняў. Настолькі важны гэты спектр і частка эканомікі. І я хацеў бы сёння разам з вамі прадметна абмеркаваць далейшую стратэгію і тактыку развіцця айчыннай мікраэлектронікі", - сказаў беларускі лідар. "Месца сённяшняй нашай сустрэчы сімвалічнае і гістарычнае. Менавіта тут, на "Планары", у 60-я гады мінулага стагоддзя быў створаны мозг і сэрца мікраэлектронікі Савецкага Саюза", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы ў сувязі з гэтым таксама згадаў незвычайную гісторыю. Знакаміты ўраджэнец Беларусі нобелеўскі лаўрэат Жарэс Алфёраў неяк расказваў, што ў 1980-я гады сустракаўся з міністрам электроннай прамысловасці СССР Уладзіславам Калеснікавым і той прызнаваўся: "Прачнуўся сёння ў халодным поце, прыснілася, што "Планара" няма, а калі няма "Планара" - няма больш у СССР электроннай прамысловасці". "Гэтым усё сказана. Гэта было сапраўды сэрца электроннай прамысловасці. Тут былі сканцэнтраваны асноўныя мазгі электроннай прамысловасці Савецкага Саюза. Гэта была абсалютная праўда, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Калі стваралася гэта прарыўная галіна, інтэлектуальна і фінансава яе маглі пацягнуць Амерыка, Савецкі Саюз і Японія". Тады ў нас працавалі яшчэ сумежныя прадпрыемствы (у Расіі, Прыбалтыцы), але мазгавы цэнтр, сэрца было тут - у Беларусі". У ліхія гады перабудовы і постперабудовы захаваць гэты здабытак, нават не нацыянальны, а сусветны, удалося толькі Беларусі, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. "Я добра памятаю, як мяне ўгаворвалі прадаць, закрыць гэтыя прадпрыемствы: купім, завязём усё з Захаду. Дзякуй богу, як бы гэта ні было цяжка, краіна захавала і "Планар", і "Інтэграл", і БелОМА, і "Гарызонт", і віцебскі "Маналіт". Але самае галоўнае - навуковую інфраструктуру ў гэтай навукаёмістай галіне. 30 гадоў мінула. Мы бачым што? У барацьбе за перадзел свету вызначальнае значэнне маюць тэхналогіі. Той, хто валодае імі, здольны не толькі выстаяць, але ўстанавіць у будучым свае правілы гульні. Так званы цывілізаваны, дэмакратычны заходні свет без усялякага сораму выкарыстоўвае тэхналагічныя рычагі ўздзеяння, уводзячы санкцыі, спрабуючы паставіць на калені непажаданыя дзяржавы - сваіх канкурэнтаў", - заўважыў Прэзідэнт. Але навука не стаіць на месцы, вучоныя кааперуюцца. У развіцці мікраэлектронікі ўжо нельга толькі канкурыраваць і замыкацца ў нацыянальных граніцах, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. "Беларускія вытворцы і сёння займаюць сваю нішу на сусветным рынку. І гэта нягледзячы на глабальны трэнд у бок ужо нават не мікра-, а нанаэлектронікі, калі з'явіліся некалькі ігракоў, якія валодаюць тэхналогіямі каля чатырох нанаметраў. Нашы даволі буйныя мікрасхемы застаюцца запатрабаванымі. Яны надзейныя, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Але, як я разумею, нам трэба ад гэтых вялікіх мікрасхем рухацца ў гэты бок - у гэтыя маленькія нанаметры". БЕЛТА