Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
27.07.2022

Новыя дарогі і арэнднае жыллё. Лукашэнка павялічыў дзяржінвестпраграму на гэты год да Br1 млрд

  26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Унесены змяненні ў дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2022 год. Адпаведны ўказ нумар 257 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. На рэалізацыю мерапрыемстваў дзяржінвестпраграмы ў 2022 годзе будзе дадаткова накіравана Br357,1 млн. У выніку яе аб'ём складзе Br1,052 млрд замест запланаваных раней Br695 млн. Дадатковыя сродкі будуць выдзелены на будаўніцтва рэспубліканскіх дарог і мастоў, прадаўжэнне будаўніцтва аб'ектаў, фінансаванне якіх прыпынена міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі, узвядзенне станцый ачысткі вады ад прымесей жалеза, праектаванне і будаўніцтва арэнднага жылля для ваеннаслужачых і дзяржаўных служачых. Прынятыя меры дазволяць павялічыць колькасць прадугледжаных да ўводу ў эксплуатацыю ў гэтым годзе аб'ектаў з 48 да 60, палепшыць стан транспартнай інфраструктуры і актывізаваць работу па нарошчванні аб'ёмаў будаўніцтва арэнднага жылля. БЕЛТА