Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
03.02.2022

Паліклінікі ў Беларусі будуць працаваць у суботу і нядзелю

  Фота з архіва НАВІНЫ СЮЖЭТА  "КАРАНАВІРУС: АПОШНІЯ НАВІНЫ" Ліхаманка, кашаль, заложаны нос і іншыя сімптомы амікрона ў дзяцей За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 3634 пацыенты з COVID-19, выпісаны 3296 3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паліклінікі ў Беларусі будуць працаваць у суботу і нядзелю, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. Ва ўсіх рэгіёнах краіны ў сувязі з уздымам захваральнасці на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі (ВРВІ) і каранавірусную інфекцыю (COVID-19) прадаўжаецца рэжым работы амбулаторна-паліклінічных устаноў аховы здароўя. "У краіне ідзе рост захваральнасці на ВРВІ і COVID-19. Улічваючы існуючую сітуацыю, Міністэрства аховы здароўя прадоўжыла рэжым работы ўсяго амбулаторна-паліклінічнага звяна на выхадныя дні - суботу і нядзелю", - адзначылі ў прэс-службе. Пачынаючы з бліжэйшых выхадных - 5 і 6 лютага - прыём пацыентаў у паліклініках (уключаючы агляд дома) будзе весціся ў суботнія і нядзельныя дні. Дакладны графік работы будзе ўстаноўлены кожным кіраўніком медыцынскай установы самастойна. Змяненні будуць дзейнічаць да моманту нармалізацыі эпідэміялагічнай абстаноўкі і ўзроўню захваральнасці на ВРВІ і COVID-19 у абласцях і Мінску. БЕЛТА