Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
17.09.2024

Прэзідэнт Беларусі: асабліва важна беражліва захоўваць у сэрцах любоў і павагу да роднай зямлі

  Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём народнага адзінства. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Гэта свята гістарычнай справядлівасці, што сімвалізуе нацыянальнае адраджэнне Беларусі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - 17 верасня 1939 года ажыццявілася адвечнае імкненне беларусаў жыць на сваёй тэрыторыі адзінай сям'ёй у міры і згодзе. З тых часоў мы засвоілі ісціну: каб заставацца незалежнымі, трэба быць моцнымі эканамічна, палітычна і духоўна". У віншаванні таксама гаворыцца: "85 гадоў таму нашы продкі ўз'ядналіся дзеля стварэння на карысць агульнай будучыні. Крок за крокам працоўнымі і ратнымі перамогамі, талентам і энергіяй мільёны людзей умацоўвалі дзяржаўнасць, сцвярджаючы сябе сярод народаў і культур як моцная духам і прагрэсіўная нацыя". "Сёння, калі краіна развіваецца і ўпэўнена ідзе наперад, асабліва важна беражліва захоўваць у сэрцах любоў і павагу да роднай зямлі. Толькі так, агульнымі намаганнямі, мы зможам перадаць нашчадкам гордае права беларусамі звацца", - выказаў упэўненасць Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт Беларусі пажадаў усім здароўя і дабрабыту. Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём народнага адзінства Дарагія суайчыннікі! Сардэчна віншую вас з Днём народнага адзінства. Гэта свята гістарычнай справядлівасці, што сімвалізуе нацыянальнае адраджэнне Беларусі. 17 верасня 1939 года ажыццявілася адвечнае імкненне беларусаў жыць на сваёй тэрыторыі адзінай сям'ёй у міры і згодзе. З тых часоў мы засвоілі ісціну: каб заставацца незалежнымі, трэба быць моцнымі эканамічна, палітычна і духоўна. 85 гадоў таму нашы продкі ўз'ядналіся дзеля стварэння на карысць агульнай будучыні. Крок за крокам працоўнымі і ратнымі перамогамі, талентам і энергіяй мільёны людзей умацоўвалі дзяржаўнасць, сцвярджаючы сябе сярод народаў і культур як моцная духам і прагрэсіўная нацыя. Сёння, калі краіна развіваецца і ўпэўнена ідзе наперад, асабліва важна беражліва захоўваць у сэрцах любоў і павагу да роднай зямлі. Толькі так, агульнымі намаганнямі, мы зможам перадаць нашчадкам гордае права беларусамі звацца. Шчыра жадаю ўсім здароўя і дабрабыту. Аляксандр Лукашэнка. БЕЛТА