Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
24.03.2023

СК папярэджвае аб адказнасці за парушэнне правіл пры спальванні сухой травы

  23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За парушэнне проціпажарных правіл спальвання сухой травы прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, а ў выпадку нанясення шкоды ў буйным памеры - крымінальная. Аб гэтым нагадвае Следчы камітэт, паведамляе БЕЛТА. Як адзначылі ў следчым ведамстве, вясной многія грамадзяне кіруюцца міфамі аб карысці выпальвання сухой расліннасці і пачынаюць паліць мінулагоднюю траву. У ветранае надвор'е на адкрытай мясцовасці полымя можа хутка перакінуцца на вялікую плошчу. Калі агонь ужо немагчыма кантраляваць, пажар можа прывесці не толькі да пашкоджання або поўнага знішчэння інфраструктуры, але і да гібелі людзей. Паводле інфармацыі Следчага камітэта, толькі за мінулы год пры спальванні сухой травы ў Мінскай вобласці загінулі чатыры чалавекі. Усе гэтыя трагічныя выпадкі здарыліся менавіта вясной. Адзін з такіх выпадкаў адбыўся 8 сакавіка. 84-гадовы жыхар Пухавіцкага раёна спальваў сухую траву на ўчастку дома. У нейкі момант агонь пачаў распаўсюджвацца. Мужчына спрабаваў патушыць пажар, але атрымаў апёкі, ад якіх памёр. Падобны выпадак здарыўся ў Мядзельскім раёне. У канцы красавіка 74-гадовая мінчанка ў вёсцы Плецяшы на дачным участку спальвала сухую траву і лісце. Пенсіянерка спатыкнулася, упала ў вогнішча і атрымала апёкі галавы, твару, тулава і канечнасцей. Жанчыне ўдалося паклікаць на дапамогу суседзяў, якія патэлефанавалі ў хуткую дапамогу, але выратаваць жыццё пенсіянеркі медыкам не ўдалося. У сярэдзіне сакавіка пасажыр поезда, які ехаў праз тэрыторыю Барысаўскага раёна, паведаміў пра пажар каля дачных участкаў. Пры тушэнні агню ратавальнікі знайшлі 60-гадовага жыхара Барысава без прыкмет жыцця. Пры аглядзе на целе мужчыны выявілі шматлікія апёкі. Паводле слоў відавочцаў, ён паліў смецце на закінутым участку, але агонь выйшаў з-пад кантролю, што прывяло да гібелі мужчыны. Следчыя нагадваюць, што пры парушэнні проціпажарных правіл пры спальванні сухой травы прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Згодна з артыкулам 16.40 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных астаткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь. У адпаведнасці з артыкулам 16.41 за развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах прадугледжана накладанне штрафу да 12 базавых велічынь. Калі шкода нанесена ў асабліва буйным памеры, настае крымінальная адказнасць. БЕЛТА