Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
03.11.2021

Стаў вядомы парадак дня маючага адбыцца ВДС

  Фота з архіва 2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаў вядомы парадак дня маючага адбыцца пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, якое адбудзецца 4 лістапада 2021 года ў 17.00 у фармаце відэаканферэнцыі. Падрабязнасці БЕЛТА паведамілі ў Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы. "Парадак дня пасяджэння ахоплівае шырокае кола пытанняў беларуска-расійскага супрацоўніцтва, у тым ліку: аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады; аб выніках гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за 2020 год і студзень - чэрвень 2021 года; аб канцэпцыі міграцыйнай палітыкі Саюзнай дзяржавы; аб прысуджэнні прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі ў 2021 годзе і іншыя пытанні", - праінфармавалі ў пасткаме. Паведамляецца, што ў рабоце ВДС прымуць удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін, прэм'ер-міністры абедзвюх краін Міхаіл Мішусцін і Раман Галоўчанка, кіраўнікі палат парламентаў Наталля Качанава, Уладзімір Андрэйчанка, Валянціна Мацвіенка, Вячаслаў Валодзін. У пасяджэнні таксама прыме ўдзел дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў. БЕЛТА