Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
20.01.2022

Такое зверства ў галаве не ўкладваецца. Скурат аб генацыдзе беларускага насельніцтва ў гады ВАВ

  НАВІНЫ СЮЖЭТА  "ЭКСПЕРТНАЕ АСЯРОДДЗЕ" Марзалюк: на рэферэндуме трэба будзе вызначыць лёс краіны на стратэгічную перспектыву Рэктар РІПА: прывабнасць прафесійнай адукацыі трэба павышаць 20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зверства ў адносінах да беларускага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў галаве не ўкладваецца, заявіў у час пасяджэння праекта БЕЛТА "Экспертнае асяроддзе" на тэму "Год гістарычнай памяці" старшы пракурор упраўлення Генеральнай пракуратуры, намеснік кіраўніка следчай групы па расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе Эдуард Скурат. "На сённяшні дзень па крымінальнай справе дапытана больш за 12,5 тыс. чалавек. Практычна мы завяршылі работу з вязнямі. Гэта тыя людзі, якія на свае вочы ўсё гэта бачылі, прайшлі праз лагеры, бачылі, як вывозілі іх бацькоў. Большасць з іх, зразумела, былі яшчэ вельмі маленькімі дзецьмі. Але ў далейшым у сям'і аб гэтым расказвалі. І яны нам перадаюць ужо гэтыя падзеі", - сказаў Эдуард Скурат. Паводле яго слоў, вельмі шмат успамінаў аб тым, як маленькіх дзяцей у складзе іх сем'яў гналі ў лагер "Азарычы". "Сакавік месяц, холад, снег, балота. Вось загарадзілі тэрыторыю, усіх сагналі туды. Не кармілі, піць не давалі. Зламаў галіну - адразу стралялі. Чытаючы гэтыя дакументы і паказанні, проста жахаешся. Здаецца, мы - людзі, якія часта сутыкаюцца з такімі падзеямі, жорсткасцю, забойствамі. Але ўсё роўна выклікае неразуменне такое зверства ў адносінах да мірных, безабаронных людзей, грамадзян, дзяцей. Гэта наогул у галаве не ўкладваецца", - адзначыў старшы пракурор. БЕЛТА