Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
14.10.2021

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём маці

  Дарагія суайчынніцы! Ад усёй душы віншую вас з Днём маці! Сёння самыя шчырыя словы ўдзячнасці гучаць у адрас нашых дарагіх жанчын, якія выканалі вялікую місію прадаўжэння роду і жыцця на Зямлі. Дзякуй за пяшчоту і цеплыню, з якімі вы сустракаеце малышоў, што з'явіліся на свет, за любоў і клопат, якія дорыце дзецям усё сваё жыццё, за мудрасць і адданасць, што дапамагаюць ім у далейшым дасягаць высокіх і высакародных мэт. Мы схіляемся перад самаадданай працай шматдзетных маці, якія ствараюць будучыню нацыі. Ганарымся беларускімі жанчынамі, якія, паказваючы прыклад усвядомленага і адказнага мацярынства, паспяхова рэалізуюць сябе ў прафесіі і грамадскіх ініцыятывах. Захапляемся мамамі, якія выхавалі сапраўдных патрыётаў. Вы ўсе - апора нашай дзяржавы і заўсёды будзеце пад яе аховай. У гэты святочны дзень жадаю вам, дарагія мамы, вашым родным і блізкім моцнага здароўя і дабрабыту. Няхай ваша жаночае і мацярынскае шчасце будзе бясконцым, а прамяністыя дзіцячыя ўсмешкі ўпрыгожваюць свет і натхняюць нас на новыя здзяйсненні на карысць роднай Беларусі. Аляксандр Лукашэнка