Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
25.11.2021

Вялікае сацдаследаванне напярэдадні рэферэндуму праводзіцца ў Беларусі

  НАВІНЫ СЮЖЭТА  "КАНСТЫТУЦЫЯ БЕЛАРУСІ - РАБОТА НАД ПРАЕКТАМ" Рахманаў: асноўныя крытэрыі ўдасканалення Канстытуцыі - мір, незалежнасць, дабрабыт людзей Сергяенка: праект Канстытуцыі будзе прадстаўлены для ўсенароднага абмеркавання ў лістападзе-снежні 24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вялікае сацдаследаванне напярэдадні рэферэндуму праводзіцца ў Беларусі. Аб гэтым у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" расказалі беларускія сацыёлагі, паведамляе БЕЛТА. "Сучасныя рэаліі сведчаць аб тым, што такія веды запатрабаваны на самых розных узроўнях жыцця сучаснага грамадства. Мае калегі з Інстытута сацыялогіі праводзяць многія даследаванні. З ліку апошніх актуальных - прысвечаныя такой па-ранейшаму вельмі вострай праблеме, як COVID: стаўленне насельніцтва, пачуццё бяспекі ў існуючай сітуацыі і шэраг іншых спадарожных аспектаў. Мы вывучаем і такі феномен, важны ў кантэксце сучаснага сацыяльнага развіцця, як патрыятызм, гістарычная памяць, стаўленне да мінулага. У цэнтры ўвагі і пытанні, якія датычацца штодзённасці, задаволенасці рознымі ўмовамі свайго жыцця", - расказаў дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт Мікалай Мыслівец. Кандыдат сацыялагічных навук дацэнт БДЭУ Ірына Лашук нагадала аб нядаўнім апытанні, праведзеным Цэнтрам сацыяльна-гуманітарных даследаванняў БДЭУ па мабільнай сувязі. "Я скажу адразу, што гэта выклікала пэўны скептыцызм. Мабільныя тэлефоны, людзі знаходзяцца ў машыне, недзе яшчэ, ім нязручна размаўляць, а мы ім задаём такія сур'ёзныя пытанні. Але было вельмі важна паспрабаваць, сапраўды зачапіць людзей. У нас было апытана 1 тыс. чалавек па ўсёй рэспубліцы. Першае пытанне, якое задавалі: як вы ставіцеся да правядзення ў краіне рэферэндуму па змяненні дзеючай Канстытуцыі? Па выніках: падтрымліваюць - 43,8 працэнта, хутчэй падтрымліваюць - 18,3 працэнта. Калі мы складзём гэтыя пазіцыі - атрымліваецца больш за 60 працэнтаў. Аднак трэба адзначыць, што 17,6 працэнта не змаглі адказаць, - сказала Ірына Лашук. - Другое пытанне: ці патрэбны, на ваш погляд, змяненні ў дзеючую Канстытуцыю? Тут прыкладна такі расклад маем: так - 32,7 працэнта, хутчэй так - 30,4 працэнта. А 17 працэнтаў рэспандэнтаў яшчэ не прынялі для сябе рашэнне, што яны наконт гэтага думаюць. Трэцяе вельмі важнае пытанне: ці плануеце вы прыняць удзел у рэферэндуме па змяненні дзеючай Канстытуцыі? 38 працэнтаў - дакладна пойдуць, хутчэй так - 21,6 працэнта. Чацвёртае пытанне: як паўплывае на сітуацыю ў краіне правядзенне рэферэндуму па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю? Адбудуцца значныя станоўчыя змяненні - 23,9 працэнта, адбудуцца нязначныя паляпшэнні - 26,3 працэнта. І ўявіце сабе, што 18 працэнтаў у нас зноў не змаглі адказаць". Цяпер у Беларусі праводзіцца вялікае сацдаследаванне напярэдадні рэферэндуму. "Вельмі вялікая выбарачная сукупнасць сфарміравана - каля 10 тыс. рэспандэнтаў. Як правіла, сацыёлагі ў сваіх даследаваннях звяртаюцца да меншых выбарак, але ў гэтым выпадку выбраны намі падыход абумоўлены яшчэ і тым фактам, што праз людзей, якія ўдзельнічаюць у такім апытанні, ёсць магчымасць данесці да як мага больш шырокага кола людзей тую змястоўную прастору, якая цікавіць і сацыёлагаў, і ўсё грамадства, - растлумачыў Мікалай Мыслівец. - У ліку пытанняў, якія прапануюцца нашым рэспандэнтам, - ацэнка іх уласнага сацыяльна-эканамічнага становішча, дынаміка гэтага становішча, пытанні, якія датычацца нашых узаемаадносін з суседзямі: Расіяй і іншымі дзяржавамі. У цэлым бланк інтэрв'ю складаецца з 24 пытанняў, самы вялікі блок - чаканні ад змяненняў, якія мы плануем убачыць у Канстытуцыі". Пасля правядзення такога вялікага даследавання Інстытутам сацыялогіі запланаваны і ўласныя даследаванні ў рамках такой жа праблематыкі. "Таму што свет змяняецца, сітуацыю неабходна адсочваць у дынаміцы, чаму сацыялогія і служыць. Усе даследаванні цяпер прадугледжваюць выкарыстанне комплексных метадаў. Дзесяцітысячнае апытанне, аб якім мы гаворым, праводзіцца метадам Face‑to‑face, гэта значыць твар у твар. Мы выкарыстоўваем у сваёй практыцы апытанне абанентаў гарадской тэлефоннай сеткі, гарантуючы рэпрэзентатыўнасць кола рэспандэнтаў, якія ўдзельнічаюць у апытанні, - дадаў дырэктар інстытута. - Не магу цяпер сказаць, калі наша даследаванне завершыцца. Як мінімум яно будзе прадаўжацца яшчэ на працягу некалькіх тыдняў. Акрамя ўласна апытальнай часткі, патрэбна інфармацыю ўводзіць, апрацоўваць - усё гэта таксама даволі працаёмкія працэсы. БЕЛТА