Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
07.06.2024

З фонду Прэзідэнта Беларусі выдзеляць Br1,25 млн на праекты ў галіне культуры і мастацтва

  7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва будзе выдзелена Br1,25 млн на рэалізацыю шэрага культурна значных праектаў. Адпаведнае распараджэнне "Аб падтрымцы культуры i мастацтва" кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. За кошт сродкаў фонду будзе аказана падтрымка Вялікаму тэатру Беларусі для рэалізацыі новай пастаноўкі "Патэтычны дзённік памяці", аснову якой складуць нацыянальныя спектаклі оперы і балета XX стагоддзя, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. Спаса-Ефрасіннеўскі стаўрапігіяльны жаночы манастыр у Полацку ажыццявіць асобныя віды рэканструкцыйных работ. Рэалізацыя гэтых праектаў унясе значны ўклад у захаванне гістарычнай памяці аб гераічным подзвігу савецкага народа-вызваліцеля праз высокае акадэмічнае мастацтва, дасць магчымасць на высокім узроўні рэалізаваць мерапрыемствы, прысвечаныя 900-гадоваму юбілею Спаса-Ефрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра.-0-