Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навіны раёна
14.10.2021

14 кастрычнiка – Дзень мацi. Вiншаванне раённага выканаўчага камітэта i раённага Савета дэпутатаў

  ПАВАЖАНЫЯ ЖАНЧЫНЫ, ДАРАГІЯ МАТУЛІ! Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з Днём маці. У гэта светлае свята ніхто не можа застацца абыякавым. Колькі б гадоў нам ні споўнілася, менавіта да яе, мамы, мы звяртаемся перш за ўсё. Менавіта яна больш за іншых радуецца нашым поспехам, падтрымлівае пры няўдачах, перажывае за кожны наш крок – яе нястомны клопат непадуладны ні часу, ні адлегласці. Даць жыццё немаўляці, выхаваць яго сапраўдным чалавекам – па значнасці і адказнасці гэта місія не ведае сабе роўных. Перш за ўсё ад матулі дзіця атрымлівае ўрокі маральнасці, справядлівасці, любові да Радзімы. Бясспрэчна, шчаслівы той чалавек, якога аберагаюць яе любоў і малітва. Таму кожны з нас павінен сказаць самаму дарагому чалавеку цёплыя словы падзякі. Мілыя мамы і бабулі, нізкі паклон вам! Дзякуй за падоранае жыццё, за цяпло дамашняга ачага, за бязмежнае цярпенне, за ўкладзеныя ў нас сілы. Няхай справы, учынкі і лёсы вашых дзяцей і ўнукаў прыносяць вам толькі радасць і гонар. Будзьце здаровыя і шчаслівыя доўгія-доўгія гады! Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў