Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навіны раёна
03.02.2023

2 лютага зэльвенскія вернікі адзначылі свята Ахвяравання Пана, ці Маці Божай Грамнічнай

  У святочны дзень у касцёле Святой Тройцы г.п. Зэльва ўзгадвалі тую падзею, калі Марыя і святы Юзэф прынеслі ў святыню маленькага Езуса, каб  прысвяціць Яго Богу . Такім чынам, Пан Езус не толькі выканаў прадпісанне Старога Запавету, але і ўпершыню сустрэўся са сваім народам . Веруючыя зэльвенцы яшчэ раз паслухалі ўрывак з Евангелля, у якім расказваецца аб тым, што першымі Месію сустрэлі прарок Сімяон і ўдава Ганна. Прарок узяў на рукі Дзіцятка, благаславіў Бога і сказаў: “Вочы мае ўбачылі збаўленне Тваё, якое падрыхтаваў Ты перад аблічам усіх народаў – святло для асвятлення язычнікаў і хвалу народа Твайго Ізраэля”. Славіла Бога і Ганна. Так як Сімяон убачыў у Пане Езусе вялікае Святло, а менавіта свечка сімвалізуе свет, святло Хрыста, на Грамніцы яшчэ і святло веры, надзеі і любові, якое заўсёды палыхае ў душы Марыі, у святочны дзень парафіяне прынеслі з сабой свечкі, якія запалілі адразу ў пачатку імшы. Ксёндз Яцэк паблагаславіў і асвяціў іх. “Грамнічныя” свечкі захоўваюць у дамах. Запальваюць падчас навальніцы і маланкі, таксама цяжкіх хваробаў і складаных жыццёвых сітуацый з надзеяй на тое, што апека Панны Марыі дапаможа перажыць стыхію і выпрабаванні. Свечку даюць у рукі паміраючаму, каб са святлом Панна Марыя вяла яго душу ў неба. а набажэнстве святар таксама адзначыў, што 2 лютага ў Каталіцкім Касцёле ўстаноўлены дзень кансэкраванага жыцця і час прысвячаецца малітве за асобаў, якія ахвяравалі сваё жыццё служэнню і малітве Богу. Увазе парафіян быў прапанаваны ліст-зварот біскупа Аляксандра Яшэўскага, у якім прайшлі некалі важных думак. Па-першае, манаскія асобы пакліканы сведчыць аб вечнай любові Бога да чалавека, абуджаць у кожным прагу сапраўднай любові. Другі момант, яны аддаюць сябе выключна Божай любові, каб стаць яе пасрэднікамі, асабліва там, дзе яе найбольш не хапае. Гэтая любоў сапраўды найбольш патрэбна сучаснаму чалавеку і сучаснаму свету. І апосталы Божай любові будуць праведным жыццём сведчыць і прамаўляць у імя самога Бога. Наступны момант: з самага пачатку існавання манаскага жыцця браты і сёстры паказваюць, што сапраўдную любоў можна знайсці толькі ў Хрысце, любоў верную і цярплівую, якая не заканчваецца пры першых цяжкасцях. Таксама паказваюць тое, што існуе вернасць, якая становіцца радасцю ў штодзённым жыцці. І гэтая вернасць рэалізуецца ў прысутнасці, у служэнні кожнаму чалавеку. Пастар пажадаў веруючым людзям, каб Божы голас заставаўся ў сэрцах, напаўняў іх ласкаю і любоўю. Парафіянка Ядзвіга лічыць, што на самай справе людзям, якія жывуць у сучасным стагоддзі тэхналогій і руху, трэба трошкі супыніцца і паразважаць над духоўным жыццём, над любоўю адзін да аднаго: — У Год міру і стварэння трэба, каб мір існаваў ў душы кожнага чалавека, у кожнай сям’і, у роднай краіне і цалкам на зямлі. Узносячы малітвы да Пана Бога, папросім Яго аб святле ў душах і сэрцах людзей. Людміла ПОПКА