Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навіны раёна
14.04.2023

Ад яйкаў да анёлаў. У Зэльвенскім аддзеле рамёстваў аграгарадка Дзярэчын працуе штогадовая велікодная выстава-продаж

  Адметнасць экспазіцыі ў тым, што менавіта рукамі мясцовых майстроў-рамеснікаў зроблены усе экспанаты. Дарэчы, тут іх знаходзіцца каля 60-ці. Выкананы вырабы у розных тэхніках – саломапляценні, мастацкай апрацоўцы тканіны, кераміцы. Першымі наведалі выставу вучні Дзярэчынскай сярэдняй школы. –   У першую чаргу запрашаем на такія мерапрыемствы дзяцей, каб яны пераймалі традыцыі малой радзімы, знаеміліся з народнай творчасцю землякоў і далучаліся да дзеючых гуртко ў, – рассказала загадчык аддзела рамёстваў Марыя Жоглік. –  Радуе, што малодшае пакаленне цікавіцца рамесніцтвам. Пасля знаёмства з кампазіцыямі школьнікі прынялі ўдзел у бяспройгрышнай латарэі і майстар-классах. Іх арганізавалі майстры народных промыслаў Вераніка Жамойціна (з міні-ўрокам па апрацоўцы тканіны), Міхаіл Грынцэвіч і Валерый Фіцінскі (разьба па дрэву), а таксама Ірына Дзерачэнік (кераміка), гурток пад кіраўніцтвам якой працуе па суботах і ў самой Зэльве на бясплатнай аснове. Ацаніце велікодную выставу і вы: штодзённа, з 9:00 да 18:00 (з 13:00 да 14:00 – абед), акрамя панядзелка і аўторка (выхадныя), увесь красавік. Прыемны бонус – тут можна набыць сувенір, калі вы не вызначыліся з падарункам для блізкіх з нагоды свята. Не прапусціце! Дзіяна БЕБЕХ