Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навіны раёна
07.06.2023

Гераіня тэлепраграмы “Надзея на сяло” працягвае падарожжа па Зэльвенскім раёне

  А пошнім часам  Зэльвеншчына прыцягвае да сябе  ўвагу групы тэлепраграмы “Надзея на сяло” і яе вядучай Надзеі,  якія ўжо пазнаёміліся з многімі куточкамі нашага рэгіёна. У свой  ч ас пабывалі ў Елцы, Галынцы, Дзярэчыне, Бародзічах, Цяглевічах  і многіх бліжэйшых да аграгарадкоў вёсках. На гэты раз сталі гасцямі каралінскай зямлі. Шчыра віталі галоўную гераіню праекта работнікі мясцовай установы культуры, сустракаючы яе караваем. –  Прызнаюся, кожны раз усё больш і больш здзіўляюся сардэчнасці і гасціннасці зэльвенцаў,  – гаворыць  Надзея Маркевіч . –  Уражваюць шчырасць, дабрыня людзей гэтай мясцовасці. Напэўна, сама зямля ўзгадавала сапраўдных беларусаў, якім  уласців ы самыя лепшыя рысы. Сустракалі па-рознаму, адлюстроўваючы элементы сваіх звычаяў і абрадаў. Адразу і настрой падымаюць, і  адкрытыя   для зносін. Вось сёння і кветкі (півоні вельмі люблю) падарылі, і караваем пачаставалі. Чаму ж не пазнаёміцца з імі бліжэй?! Для таго, каб у праграме найбольш яскрава расказаць пра тую ці іншую мясцовасць, здымачная група за кароткі час стараецца ахапіць шмат аб’ектаў. Так, у аграгарадку іх зацікавілі ўстановы культуры, адукацыі, сацыяльнай сферы. Яны пазнаёміліся з выставамі, якія зараз дзейнічаюць у бібліятэцы і аддзеле па арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці жыхароў аграгарадка, з культурнымі традыцыямі, з мясцовымі разьбярамі Ішчанка. Наведалі гурткі аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ЦСАН, дзе бавяць свой час пенсіянеры. Вельмі спадабаліся Надзеі вырабы з падручнага матэрыялу, таксама з цікавасцю разглядала яна сувеніры з папернай лазы. – Першы раз, праўда, у Верцялішках нешта падобнае бачыла, знаёмлюся з установай, у якой арганізаваны дасуг менавіта такім чынам і менавіта для сяльчан, – прадаўжае вядучая. – Работы мала таго, што арыгінальныя, прыгожыя, дык яшчэ і вельмі акуратна зробленыя. Калі б прыйшлося выбраць адну з іх, разгубілася б. Калі ж у размове Надзея даведалася, што яшчэ на базе ўстановы дзейнічае гурток “Вместе здорово”, накіраваны на папулярызацыю здаровага і актыўнага ладу жыцця, прапанавала жанчынам прайсціся па аграгарадку са скандынаўскімі палкамі. Далей маршрут здымачнай групы ляжаў у аграгародок Міжэрычы, дзе  старшыня Каралінскага сельвыканкама Алег Бурдук прапанаваў наведаць школу, храм, музей сельскага быту і др. – Калі ж гаварыць пра агульнае ўражанне, канешне ж, захоплены вашымі пейзажамі, краявідамі, узгорыстай мясцовасцю, лясным масівам, ветракамі. Кожны куточак Зэльвеншчыны адметны і прыгожы па-свойму, багаты помнікамі і гісторыяй,  – кажа   рэдактар аддзела падрыхтоўкі тэлевізійных праграм Святлана Губар.  –  З аб’ектаў вельмі цікавыя  музеі сельскага быту , якія створаны ў старых вясковых хатах і арганізаваны ў кожным аграгарадку. І гэта не толькі зберажэнне гісторыі вёскі ці некалькіх населеных пунктаў, побыту і простае захаванне бытавых рэчаў. Гэта вельмі цікавы праект, які пакуль што існуе толькі ў Зэльвенскім раёне. Больш нічога падобнага на Гродзеншчыне мы пакуль што не сустрэлі. Гэта ў нейкім сэнсе пераплятаецца з ідэяй нашага праекта “Надзея на сяло”, назва якога і сэнс аптымістычны – надзея на сяло, на зямлю, на жыхароў, традыцыі, багатую гісторыю, якую мы павінны захаваць і перадаць нашчадкам. Людміла ПОПКА