Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навіны раёна
23.01.2023

Юныя зэльвенцы згулялi ў выратавальнiкаў

  19 студзеня Беларусь адзначала Дзень выратавальніка. Наша ўстанова не засталася без удзелу ў гэтым свяце. Супрацоўнікі раённай службы МНС неаднаразова наведвалі дзіцячы садок вескі Вострава. Таму выхаванцы ведалі, каму прысвячаюцца гэтыя віншаванні. Напярэдадні была арганізавана завочная экскурсія ў дэпо МНС. У ходзе якой дзеці ўпэўніліся, што выратавальнікі – гэта людзі, якія перамагаюць агонь і ваду, моцны вецер і халодны лёд, ратуючы людзей і жывёл, трапіўшых у бяду. Трэба сказать, што выхаванцы, асабліва старшага дашкольнага ўзросту, вядуць дыскусіі, выказваюць свае версіі ў напрамку бяспекі жыццядзейнасці, дзеянняў службаў выратавання. У рамках гэтай тэмы ўсе, разам з выхавальнікам, разгадвалі крыжаванкі, завучвалі “Вогненныя” пагаворкі, падбіралі “Патрэбныя словы” у выказваннях, знаходзілі “Лішнія прадметы” на карціне, знаёміліся з сімволікай МНС, вучыліся тэлефанаваць у службу выратавання. У святочны дзень вырашылі паказаць свае здольнасці ў гульнях-трэнінгах, гульнях-эстафетах, дзе выконвалі дзеянні па выратаванню людзей з-пад завалаў, жывёл у час пажару, тушылі пажар… Гулялі дружна, з бадзерым настроем, дапамагалі адзін аднаму, з адказнасцю адносіліся да дасягнення агульнай мэты – выратавання трапіўшых у бяду. На практыцы ўдзельнікі гульняў зразумелі, што будучым выратавальнікам трэба вучыцца быць: смелымі, рашучымі, уважлівымі, дысцыплінаванымі, добрымі, адказнымі, фізічна падрыхтаванымі і вынослівымі… А супрацоўнікам службы выратавання пажадалі моцнага здароўя, поспехаў у адказнай справе. Мы ганарымся вамі! Са святам! З Днём выратавальніка! Выхавальнік С.А.Панасік