Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навіны раёна
08.07.2024

“Купалле-2024”, або Як у Зэльве купальскую ночку віталі ды спадчыну шанавалі

  Штогод 6 ліпеня святочныя дзеі вабяць на бераг вадасховішча ў райцэнтры нямала аматараў славянскай культуры. “Каб не ведалі ў жыцці гора і ліха, а шчасце было вялікім,” – гэту ідэю старадаўняга свята Івана Купалы ў чарговы раз дапамагла адлюстраваць абраная лакацыя, зрабіць яго больш аўтэнтычным. “Купалле – 2024” зэльвенцы адзначылі пошукам кветкі папараці і развядзеннем агню. Цікавасць шматлікіх прысутных выклікалі “Купальскія прыгоды”. Менавіта такую яскравую назву далі тэатралізаванаму прадстаўленню арганізатары – работнікі цэнтра народнай творчасці і культуры. Траўніца і Купала вялі рэй на цудоўным свяце, удзельнікі – юнакі і дзяўчаты – праз цікавыя гісторыі з лірычным падтэкстам даносілі добрым людзям легенды беларускай зямлі. Абрадавыя гульні з гаданнямі, песнямі і карагодамі – важныя атрыбуты святочнай дзеі, сапраўдную інтрыгу якой стваралі ведзьма і яе адданыя служкі чэрці. Жыхары і госці пасёлка ахвотна прычыніліся да сапраўдных скарбаў беларускай міфалогіі, ажывілі паданні пра славутую папараць-кветку – сімвал шчаслівай долі, пра купальскі агонь, якім ачышчаліся, і пра ваду, што даруе жыццё. Яркія ноткі сучаснасці і без таго змястоўнай праграме надалі атракцыёны і юбілейны шоу-фестываль фарбаў на зэльвенскай зямлі “10 гадоў мы з вамі!”. А канцэрт і дыскатэка сталі добрым завяршэннем цудоўнага летняга вечара, які ўтрымлівае ў сабе шмат невядомага і магічнага.