07.03.2020
Мілых дам Зэльвы павіншавалі з 8 сакавіка вялікім канцэртам
Прыгожы і рамантычны падарунак
паднеслі ў гонар 8 сакавіка жанчынам Зэльвеншчыны работнікі раённага цэнтра
культуры, падрыхтаваўшы святочную канцэртную праграму «Восем сакрэтаў жаночага
"так"».
Ва ўрачыстай абстаноўцы
старшыня Зэльвенскага райвыканкама Дзяніс Альшэўскі павіншаваў усіх жанчын з 8
сакавіка, адзначыўшы, што гэтае цудоўнае свята даўно лічыцца сімвалам вясны,
калі абуджаецца прырода, зараджаюцца новыя планы, расцвітаюць жанчыны.
Выдатныя нумары сталі добрым
падарункам для ўсіх гледачоў, якія сабраліся ў зале. Праграма была багатая і
песнямі, і танцамі. А вядучыя ўрачыстасці на працягу ўсяго канцэрта адорвалі
выдатную палову чалавецтва кранальнымі вершаванымі радкамі і цёплымі
віншаваннямі.