Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навіны раёна
15.02.2020

Мітынг, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў прайшоў на Зэльвеншчыне

Сёння на Зэльвеншчыне пачаліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 31-ай гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана і Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.   Урачысты мітынг адбыўся на комплексе баявой славы ў Зэльве. Ушанаваць памяць сабраліся прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, арганізацый і ўстаноў, грамадскіх аб'яднанняў, школьнікі і, вядома, самі воіны-інтэрнацыяналісты. -15 лютага-асаблівы дзень для тых, хто ваяваў у Афганістане. Гэтая жорсткая вайна забрала жыццё дваіх нашых землякоў-Уладзіміра Ляха і Міхаіла Бабіла. Сімвалічна, што адзначаючы 31-ую гадавіну вываду войскаў з Афганістана, на тэрыторыі нашага раёна пражывае 31 воін-інтэрнацыяналіст – адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Вадзім Панасік. - Мы шануем і памятаем нашых суайчыннікаў, гераізм і добрасумленнае выкананне доўгу-чалавечага, воінскага. Паважаныя землякі, мы ўдзячныя за вашу актыўную жыццёвую пазіцыю, удзел у патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення. Моцнага здароўя, дабрабыту, супакою ў вашых сэрцах і дамах, а таксама ў нашай краіне. Да прысутных звярнуўся і настаяцель Храма Святой Жываначальнай Троіцы г. п. Зэльва пратаіерэй Георгій Субаткоўскі. Па традыцыі воіны-інтэрнацыяналісты ўручылі Зэльвенскім школьнікам, якія ўступаюць у шэрагі БДСМ, членскія білеты. Памяць загінуўшых воінаў ўшанавалі хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак да памятнага знаку. Таксама ўдзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да магілы Уладзіміра Ляха ў вёсцы Рудзевічы. Затым прысутныя і воіны-інтэрнацыяналісты адправіліся ў Міжэрыцкі дзіцячы сад-базавую школу. Там іх чакала тэматычнае мерапрыемства, а таксама прэзентацыя выставы, прысвечанай землякам, якія ваявалі ў іншых краінах. У гонар Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў спартыўныя каманды зэльвенскіх школ пазмагаліся на базе Міжэрыцкага д/с СШ у турніры па валейболе на кубак ім. Уладзіміра Ляха.