05.03.2020
На Зэльвеншчыне адбыўся абласны семінар-нарада па навядзенні парадку на сельгасаб'ектах
Сёння на
Зэльвеншчыне адбыўся абласны семінар-нарада па навядзенні парадку на
сельгасаб'ектах.
У працы семінара
прынялі ўдзел першы намеснік старшыні аблвыканкама Іван Жук, спецыялісты
камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама, прадстаўнікі
ўпраўленняў сельскай гаспадаркі і харчавання выканкамаў, інспекцый па
насенняводству і каранціну кожнага раёна Гродзеншчыны.
Члены камісіі
наведалі машынныя двары, зернескладаў усіх Зэльвенскіх гаспадарак і вытворчыя
аб'екты прадпрыемства меліярацыйных сістэм.
Увага правяраючых
перш за ўсё было накіравана на парадак на тэрыторыях, арганізацыю умоў працы на
вытворчасці, захоўванне тэхнікі і насеннага матэрыялу.
У выніку працы
аграрыяў і меліяратараў нашага раёна была дадзена станоўчая ацэнка.